Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія войскі ўвайшлі ў Луганск


Пра гэта ў эфіры ўкраінскага тэлеканалу ICTV заявіў у панядзелак увечары прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка.

«Баявікі пачалі дзейнічаць агрэсіўней, таму што яны адчуваюць, што хутка канец, аб якім мы ўсе так марым. Ужо ў панядзелак нават у цэнтральную частку Луганска прыйшлі некаторыя нашы падразьдзяленьня. Баі ідуць ужо на вуліцах горада», — адзначыў Лысенка.

Апрача таго, добраахвотніцкі батальён «Данбас» у панядзелак увайшоў у горад Ілавайск Данецкай вобласьці, там ужо вывешаны ўкраінскі сьцяг. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на старонцы батальёна ў Facebook. Разам з тым, адзначаюць у батальёне, бой працягваецца.

Пасьля вызваленьня Славянска Данецкай вобласьці, які быў апорай сэпаратыстаў, баевікі масава перамясьціліся ў Данецк і Луганск.

Антытэрарыстычная апэрацыя ў Данбасе працягваецца з красавіка.

Украіна прызнала групоўкі «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі і абвінаваціла Расею ў іх падтрымцы, пастаўцы зброі, цяжкай вайсковай тэхнікі і наёмнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG