Андрэй Пургін абвешчаны ў міжнародны вышук на запыт Службы Бясьпекі Ўкраіны яшчэ 19 красавіка. Ён зьяўляецца адным з сузаснавальнікаў так званай Данецкай народнай рэспублікі.
Пра ўдзел прадстаўнікоў так званай Данецкай народнай рэспублікі ў паседжаньні кантактнай групы, учора перадало агенцтва БелТА.
На кадрах з рэзыдэнцыі «Заслаўе», дзе праходзілі перамовы, і якія паказаў у кароткім рэпартажы канал АНТ, заўважаны чалавек, зьнешне падобны да Андрэя Пургіна — так званага віцэ-прэм’ера самаабвешчанай ДНР.
Сёньня ў Менску працягваліся перамовы ў справе ўкраінскага крызісу. Аднак статус іх, перадаюць афіцыйныя СМІ, параўнальна з учорашнімі быў ніжэйшым, паколькі 1 жніўня абмеркаваньне вялося толькі на роўні экспэртаў.
Скрыншот зь сюжэту АНТ
Скрыншот з архіву Радыё Свабода