Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — сярод сусьветных лідэраў па самагубствах мужчынаў


Пра гэта сьведчаць дадзеныя апошняга дакладу ААН аб разьвіцьці чалавечага вымярэньня.

Па самагубствах сярод мужчын Беларусь займае трэцяе месца ў сьвеце пасьля Літвы і Расеі, прыкладна 49 беларусаў са 100 тысячаў штогод пазбаўляюць сябе жыцьця. У Літве і Расеі гэты паказьнік складае 61 і 54 самагубцы на 100 тысяч мужчынскага насельніцтва адпаведна.

Пры гэтым сярод жанчын гэты паказьнік у Беларусі — прыкладна 9 самагубцаў на 100 тысячаў жаночага насельніцтва. Вышэй, чым у Беларусі, гэты паказьнік як у такіх бедных краінах, як Гвіяна (13), гэтак і ў заможных Швэйцарыі (11) і Паўднёвай Карэі (22). На сто тысячаў расеек самагубствам сканчае штогод 10 жанчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG