Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Налівайчанка: Затрыманыя двое расейцаў, якія, магчыма, зьбілі малайзійскі самалёт


Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка

Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка заявіў, што малайзійскі пасажырскі самалёт быў зьбіты баевікамі ДНР з зэнітна-ракетнай устаноўкі «Бук-5М». Пра гэта ён сказаў сёньня на брыфінгу, паведамляе LB.UA.

Паводле ягоных слоў, зэнітна-ракетны комплекс тэрарыстам паставіла Расея.

«14 ліпеня зьявілася першае паведамленьне, што ў тэрарыстаў ёсьць „Бук“, але пацьверджаньня не было. 17 ліпеня, у дзень трагедыі, перадалі баевікам „Бук-5М“ з экіпажам, пераправілі каля Сухадольску з Расеі», — адзначыў Налівайчанка.

У той жа дзень тэрарыстам пераправілі з Расеі тры самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гвоздика».

Налівайчанка паведаміў пра затрыманьне памежнікамі і СБУ двух грамадзянаў РФ на мяжы ў Данецкай вобласьці.

«Абодва з расейскімі пашпартамі, адзін нават з ваенным білетам, дзе пазначана „карэкціроўшчык агню“», — адзначыў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG