Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Расеі ў Менску пацьвердзіла затрыманьне экс-кіраўніка Белнафтахіма Ігара Жыліна (АЎДЫЁ)

абноўлена

Ігар Жылін
Ігар Жылін

«Інфармацыя пра яго затрыманьне паступіла нам ва ўстаноўленым парадку», — паведаміў Радыё Свабода першы сакратар консульскага аддзелу амбасады РФ у Беларусі Гаўрыіл Мамантаў.

«Нам ва ўстаноўленым парадку паступіла інфармацыя пра затрыманьне Ігара Фёдаравіча Жыліна. Але просьбы пра сустрэчу ад яго асабіста, ягонага адваката ці ягоных сваякоў не паступала. Мы ведаем, што ён затрыманы, але сустракацца будзем толькі тады, калі паступіць такая просьба», — заявіў Гаўрыіл Мамантаў.

Наўпроставы лінк

Гэта адзінае афіцыйнае пацьверджаньне затрыманьня былога старшыні канцэрну «Белнафтахім» Ігара Жыліна. Да гэтага моманту ніводная з датычных да справы Жыліна ўстановаў камэнтароў не давала.

Паводле інфармацыі агенцтва Белапан, супраць Ігара Жыліна распачатая крымінальная справа паводле артыкула 424 «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі».

Інфармацыя пра арышт старшыні канцэрну Ігара Жыліна зьявіліся ў інтэрнэце вечарам 2 ліпеня. Паводле крыніцы сайту «Хартыя-97», Жыліна арыштавалі 1 ліпеня і зьмясьцілі ў СІЗА.

Ігар Жылін, якому ў студзені сёлета споўнілася 73 гады, родам з гораду Арджанікідзэ (цяпер Уладзікаўказ). Канцэрн ён узначаліў 4 лютага 2011 году. Да гэтага кіраваў прадпрыемствам «Гродна-Азот», а ў 1990–1993 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Расеі. З 2003 году працаваў тэхнічным кансультантам кампаніі «СреднеАзГаз» (Масква), з 2006 году — першым намесьнікам генэральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвэст» (Руставі, Грузія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG