Падстава рашэньня, якое прыняла Каардынацыйная рада па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні, — «дэзінфармацыя гледачоў». Перадачы гэтага расейскага канала ў Малдове ня можна будзе глядзець мінімум як паўгода.
У аналітычных праграмах гэтага тэлеканалу адсутнічае аб’ектыўны погляд на шэраг падзеяў. У прыватнасьці, у рэпартажах аб украінскім канфлікце прадстаўлены толькі адзін бок поглядаў,— заявіў чалец каардынацыйнай рады Дзіну Чакан:
«Ёсьць толькі адна крыніца, мэта якой — дэзінфармаваць гледачоў. Такі тэлеканал не павінны быць у сьпісе каналаў, якія рэтранслюцца ў Малдове».
Маніторынг перадач правялі ў красавіку 2014 году паводле запыту дэпутата парлямэнту Малдовы ад партыі лібэралаў-рэфарматараў Ганны Гуцу.