Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьбіраюць подпісы за «вуліцу Барадуліна»


Сэрвіс электронных зваротаў у дзяржаўныя ўстановы «zvarot.by» і «Арт Сядзіба» распачынаюць кампанію па зборы подпісаў дзеля ўшанаваньня памяці народнага паэта Беларусі, кандыдата на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры і аўтара дзясяткаў паэтычных зборнікаў, вялікай колькасьці вершаваных перакладаў твораў сусьветнай культуры на беларускую мову — Рыгора Барадуліна.

Мэта кампаніі — прысвоіць імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц у Менску і на малой радзіме паэта — у мястэчку Ўшачы.

Арганізатары зьвяртаюцца да Савету Міністраў з прапановай даручыць Менскаму гарвыканкаму, Міністэрству культуры і Ушацкаму райвыканкаму:

— усталяваць мэмарыяльную дошку ў Менску на доме, у якім жыў Рыгор Барадулін;
— прысвоіць імя Рыгора Барадуліна школе ў мястэчку Ушачы;
— адкрыць літаратурны музэй або філіял музэю Рыгора Барадуліна;

Падпісацца ў падтрымку кампаніі можна тут.

Пачатак кампаніі прызначаны на 29 чэрвеня, у гэты дзень а 19-й гадзіне ў клюбе «Графіці» адбудзецца фэстываль, на якім выступяць такія беларускія гурты:
Re1ikt, TESAURUS, Leibonik band, HAINA.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG