Расейскае кіраўніцтва моцна абурылася, калі выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў Украіны Андрэй Дзяшчыца разам з натоўпам прасьпяваў абразьлівую песеньку пра Пуціна. Прадстаўнік Расеі ў ААН заявіў, што для Расеі больш Дзяшчыцы не існуе, а дэпутаты Дзярждумы ў грубай форме рэкамэндавалі Парашэнку звольніць міністра. Дзяшчыцу ўрэшце звольнілі, але, як мяркуецца, не з-за песьні.
А як паводзяць сябе расейскія палітыкі, ці не дазваляюць сабе хамства і абразаў у бок суседняй Украіны?
Беларуская служба Радыё Свабода зрабіла агляд найбольш яркіх выказваньняў расейскіх дзяржаўных дзеячоў, дэпутатаў, артыстаў пра Ўкраіну і ўкраінскія ўлады, зробленых у сацыяльных сетках і мікраблогах. Падрыхтаваў Ігар Лосік.
Напрыклад, астраханскі паліттэхноляг Аляксандр Тукаеў, які называе сябе дарадцам губэрнатара Астраханскай вобласьці Аляксандра Жылкіна, у сваім мікраблогу Twitter заклікаў забіваць «дзяцей бандэраўцаў».
Таксама ён ня супраць і забіць 20 000 чалавек, якія выйшлі на мітынг у Маскве ў падтрымку Ўкраіны.
Віталь Мілонаў, расейскі палітык, сябра партыі «Адзіная Расея», у сваім твітэры абражае ўкраінцаў і пагражае паўторам яшчэ адной трагедыі з самалётам:
Журналіст «Камсамольскай праўды» і віцэ-прэм’ер, спэцпрадстаўнік Прэзыдэнта РФ Дзьмітры Рагозін абражаюць украінцаў і старшыню Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандра Турчынава.
Рамзан Кадыраў у сваім Instagram пагражае кіраўніку МЗС Украіны Андрэю Дзяшчыцу:
Старшыня партыі ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі называе ўсход Украіны спрадвечна расейскімі землямі, заклікае перакрыць раку Дняпро і кажа, што Ўкраіна пачала вайну супаць расейцаў.
Расейскі палітык і спартовец Мікалай Валуеў ва ўсім вінаваціць «Правы сэктар» і параўноўвае падзеі ва Ўкраіне з Другой Сусьветнай Вайной.
Аляксей Жураўлёў, дэпутат Дзяржаўнай думы РФ ва ўсім вінаваціць «бандэраўцаў», а Ўкраіну называе «Наваросіяй».
Аляксандр Курдзюмаў, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, абражае і пагражае кіраўніку МЗС Украіны Андрэю Дзяшчыцу.
Аляксандр Сідзякін, дэпутат Дзяржаўнай думы РФ: «Рукі Парашэнкі ў чымсьці чырвоным, што нагадвае кроў забітых падчас карнай апэрацыі».
Уладзімір Салаўёў — расейскі журналіст, тэле-і радыёвядучы:
Ашот Габрэлянаў, генэральны дырэктар тэлеканала LifeNews, узнагароджаны Мэдалём ордэну «За заслугі перад Айчынай» I ступені — за «высокі прафэсіяналізм і аб’ектыўнасьць у асьвятленьні падзей у Рэспубліцы Крым».
Сяргей Міронаў, кіраўнік фракцыі партыі «Справядлівая Расея» ў Дзяржаўнай думе:
Іван Ахлабысьцін - расейскі актор, рэжысэр, сцэнарыст, драматург:
Генадзь Зюганаў, лідэр партыі КПРФ: