Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністру, які аблаяў Пуціна, Парашэнка знайшоў замену (ВІДЭА)


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка накіраваў у Вярхоўную Раду прапанову на прызначэньне Паўла Клімкіна міністрам замежных справаў. Адпаведны праект пастановы зьявіўся на сайце парлямэнту.

Згодна з Канстытуцыяй Украіны, прэзыдэнт уносіць у Вярхоўную Раду прапановы на прызначэньне кіраўнікоў МЗС і Міністэрства абароны.

З чэрвеня 2012 Паўло Клімкін займае пасаду амбасадара Ўкраіны ў Нямеччыны. Цяпер абавязкі міністра замежных спраў выконвае Андрэй Дзешчыца. Некалькі дзён таму спадар Дзешчыца публічна прасьпяваў песьню зь нецэнзурнай лаянкай на адрас прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Паўло Клімкін
Паўло Клімкін
Учора дырэктар украінскага інстытуту глябальных стратэгій Вадзім Карасёў ахарактарызаваў магчымае прызначэньне Клімкіна, якое чакалася, наступным чынам:
«Ён эфэктыўны амбасадар, хоць і ня зь першай абоймы дыпляматаў. Да таго ж для адаптацыі краіны да ўмоваў зоны свабоднага гандлю з Эўразьвязам вельмі важны будзе вопыт Нямеччыны — ключавога гульца ЭЗ, яго лякаматыву. Акрамя таго, калі папярэдні часовы ўрад рабіў больш стаўку на амэрыканцаў, то Парашэнка разумее важнасьць Брусэлю і Бэрліну для свайго прэзыдэнцтва. У тым ліку і ў адносінах з Пуціным, у нармалізацыі адносінаў з Расеяй, Нямеччына можа стаць важным пасярэднікам. Ды і сам Клімкін — выхадзец з Расеі. Парашэнка мае патрэбу ў нармалізацыі ўкраінска-расейскіх адносінаў, таму што яго выбіралі на мір, а не на вайну. Ён прэзыдэнт міру».

Як Дзешчыца аблаяў Пуціна:


Наконт магчымага лёсу Андрэя Дзешчыцы, які пакідае пасаду выканаўцы абавязкаў міністра, украінскі палітоляг Косьць Бандарэнка сказаў наступнае:

«Дзешчыца выдатна разумеў загадзя, што наўрад ці ўтрымаецца на сваёй пасадзе. Таму падрыхтаваў сабе палітычную плятформу для таго, каб стаць дэпутатам. Цяпер яго будуць успрымаць па тых словах, якія ён сказаў каля расейскай амбасады, а не зь іміджам самага правальнага міністра замежных справаў ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG