«Нібыта напісаў заяву і яго зьмясьцілі ў такую камэру. Можа гэтак і лепш для яго, але ж пагаварыць нават няма зь кім», — непакоіцца маці палітвязьня Рушанія Васьковіч. Жанчына кажа, што сабрала сыну кніжную бандэроль і зьбіраецца сёньня яе адправіць.
«Падкупіла кнігаў ды высылаю яму бандэрольлю. Ёсьць дапаможнік па ангельскай мове, ёсьць і кнігі беларускіх аўтараў, якіх ён любіць. Таксама кніга пра геральдыку, ён вельмі прасіў».
Яўген Васьцковіч у студзені меў спатканьне з маці, а наступным разам убачыцца з ёй толькі ў будучым годзе. «Яго ж прызналі злосным парушальнікам рэжыму і абмежавалі колькасьць спатканьняў да аднаго на год», — тлумачыць Рушанія Васьковіч.
Яўгену Васьковічу сядзець яшчэ больш за 3,5 года. Усяго актывіст быў пакараны на 7 год зьняволеньня за спробу падпалу дзьвярэй будынку КДБ у Бабруйску. Сваёй віны актывіст не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні.