Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: Расея вядзе вайну супраць Украіны


Аляксандр Турчынаў
Аляксандр Турчынаў

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны і старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заявіў, што Расея вядзе вайну супраць Украіны на поўдні і ўсходзе дзяржавы.

«Ідзе вайна супраць нашай краіны з боку Расейскай Фэдэрацыі, як на ўсходзе Ўкраіны, так і на поўдні. Яны спрабуюць цалкам дэстабілізаваць сытуацыю», — заявіў Турчынаў у інтэрвію 5 каналу.



Турчынаў адзначыў, што на ўсходзе ім гэта зрабіць атрымалася, але патрыятычна настроеныя жыхары Адэсы аказалі ім супраціў.

Паводле Турчынава, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі ахвярамі сутыкненьняў у Адэсе стала 46 чалавек, з іх 42 загінулі ў Доме прафсаюзаў.

Сьпікер паведаміў, што некаторыя з удзельнікаў і арганізатараў падзей у Адэсе мелі грамадзянства Расеі і былі ўдзельнікамі падзей у Прыднястроўі.

Адказваючы на пытаньне пра доказы датычнасьці Расеі да падзеяў у Адэсе, Турчынаў паведаміў:

«Безумоўна, ёсьць і шмат мясцовых правакатараў, якія арганізоўвалі гэтую бойку... у той жа час, гэта ўсё каардынаваўся з аднаго цэнтра, і гэты цэнтар знаходзіцца за межамі нашай краіны — у Расеі».

Таксама Турчынаў заявіў, што існуе магчымасьць удзелу некаторых прадстаўнікоў праваахоўных органаў у дзейнасьці на баку тэрарыстаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG