Па тэлефоне ён расказаў Радыё Свабода наступнае:
«Мы затрыманыя ў Славянску разам з італьянскім і францускім журналістамі нібыта за несанкцыянаваныя здымкі. Што будзе з намі далей — проста невядома. Нас трымаюць на нейкім „трэцім пасту“ і чакаюць, пакуль прыедзе нехта, хто будзе з намі разьбірацца.
Людзі, якія нас затрымалі, ніяк не прадстаўляюцца, яны ня маюць ніякіх знакаў адрозьненьня. Яны апранутыя ў камуфляж, некаторыя зь іх узброеныя, некаторыя не.
Мы тут былі шмат дзе і нам нават давалі дазвол на здымкі, нават у тых месцах, дзе стаіць бронетэхніка. Але тут мы ішлі проста праз мост, дзе быў абсалютна звычайны блокпост. Яны да нас „дакалупаліся“, што нешта ня так, прыехала нейкая машына, нас прывезьлі на гэты „трэці пост“. Вось сядзім тут, чакаем».
Прыблізна праз паўгадзіны пасьля затрыманьня Зьміцер Галко паведаміў, што яго, разам зь іншымі журналістамі, адпусьцілі.