«Мы дамовіліся, што ўсе бакі павінны ўстрымлівацца ад любога гвалту», — падкрэсьліў Лаўроў.
Усьлед пасыпаліся меркаваньні пра тое, што Расея ў Жэнэве фактычна перамагла: у прынятым там пагадненьні не вызначаецца дакладна, што значыць «раззбраеньне незаконных фармаваньняў».
Радыё Свабода паразмаўляла з украінскім і расейскім экспэртамі, каб даведацца, ці можна давяраць подпісу Лаўрова і што ўвогуле значыць Жэнэўскае пагадненьне.
Кіраўнік украінскага Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук не хавае свайго пэсымізму адносна Жэнэўскага пагадненьня. Ён лічыць: пакуль Расея не прызнае знаходжаньня на ўсходзе Ўкраіны сваіх вайскоўцаў, Украіна практычна паралізаваная і ня мае магчымасьці праводзіць паўнавартасную антытэрарыстычную апэрацыю:
«Спадар Пуцін заяўляе, што на ўсходзе Ўкраіны расейскіх вайскоўцаў няма. І гэтае маленькае ўдакладненьне цалкам нівэлюе Жэнэўскае пагадненьне. Мы выдатна ведаем, што расейскія ваеннаслужачыя, сетка каардынатараў ГРУ расейскага Генштабу, якая цяпер дадатковую структуру разгортвае ў Крыме, байцы, якія каардынуюцца спэцпадразьдзяленьнем Расеі, зараз займаюцца вярбоўкай грамадзян на ўсходзе Ўкраіны. Найбольш гарачыя кропкі — Славянск і Краматорск, дзе цэлыя населеныя пункты кантралююцца баевікамі. Там арудуюць непасрэдна ваеннаслужачыя расейскага спэцназу. На 100% ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 45-га асобнага палку спэцыяльнага прызначэньня ВДВ Узброеных сіл Расеі. Таксама, паводле нашых зьвестак, ёсьць дывэрсійна-выведная група 2-й брыгады спэцназу ГРУ. Карацей, калі б не непасрэдны ўдзел Расеі, то ўсіх гэтых заварушак у Краматорску і Славянску не было б, гэта адназначна. Таксама трэба ўлічваць, што 90% сэпаратыстаў — гэта дробная крымінальшчына, купленая за расейскія грошы. Ідэяў там няма, там праца за грошы. Мы канстатуем: без высілкаў Расеі па расхістваньні сытуацыі гэтых людзей не было б», — адзначыў ваенны экспэрт.
Ацэньваючы антытэрарыстычную апэрацыю, якую цяпер вядуць украінскія сілавікі, Дзьмітры Тымчук сказаў, што яе посьпех немагчымы ў сытуацыі, калі вайскоўцы не атрымліваюць адказу на пытаньне, у якой сытуацыі можна выкарыстоўваць зброю:
«Украінскія ўлады выставілі сілавікам умову — увогуле пазьбегнуць ахвяраў сярод так званага мірнага насельніцтва. А мірным насельніцтвам у нас цяпер лічацца гараджане, якім сэпаратысты ўручылі грошы і аўтаматы. Зь іншага боку, Расея толькі і чакае, каб зьявіліся трупы гэтага мірнага насельніцтва, каб апраўдаць сваё ўварваньне ці правесьці рэфэрэндум па крымскім сцэнары. А вайскоўцы заўсёды мусяць ведаць загад — страляць ці не. Нават вартавы, які ахоўвае склад з тушанінай, ведае, калі трэба выкарыстоўваць зброю. У цяперашніх умовах абсалютна незразумела, па кім страляць і калі гэта рабіць. Таму ў такіх умовах нельга праводзіць апэрацыі».
Расейскі палітоляг Канстанцін Калачоў лічыць, што ня варта абвінавачваць Расею ў намеры захапіць усходнія часткі Ўкраіны. Паводле спадара Калачова, мэта дэстабілізацыі сытуацыі — умацаваць легітымнасьць далучэньня Крыму да Расеі:
«Я ўпэўнены, што ў плянах кіраўніцтва Расеі няма далучэньня ўсходу Ўкраіны. Таму пазыцыі Расеі ў Жэнэўскім пагадненьні можна давяраць. Але, зь іншага боку, Расея зацікаўленая ў тым, каб часовае ўкраінскае кіраўніцтва вісела на кручку, каб захоўвалася актыўнасьць прарасейска настроеных прыхільнікаў фэдэралізацыі. Расеі важна не атрымаць гэтыя тэрыторыі, а стварыць такія палітычныя ўмовы, якія б задаволілі Расею», — сказаў Калачоў.
Паводле палітоляга, урэгуляваць канфлікт можна толькі з далучэньнем да перамоваў Партыі рэгіёнаў, якую цяпер украінская ўлада шальмуе і цкуе.
«Антытэрарыстычная апэрацыя ператварылася проста ў фарс — украінскія войскі практычна трэба абараняць ад мірнага насельніцтва. Выйсьце тут можа быць у выглядзе перамоваў, але ня з тымі, каго называюць сэпаратыстамі, а з прадстаўнікамі „Партыі рэгіёнаў“. Нягледзячы на ўсе грахі гэтай партыі, менавіта яна б магла стаць пасярэднікам паміж новай украінскай уладай і Крамлём. Кіеўскаму кіраўніцтву трэба перастаць шальмаваць Партыю рэгіёнаў і будаваць перамовы. Сілавога вырашэньня праблемы няма. Расеі Данбас зь беднымі шахцёрамі не патрэбны, яе задавальняе далучэньне Крыму. А расхістваньне сытуацыі на ўсходзе патрэбнае выключна для легітымізацыі далучэньня Крыму да расейскай тэрыторыі», — дадаў палітоляг.