«Яны просяцца да нас, трэба думаць. Нікуды ня дзенесься — прыйдзецца кагосьці з нашых братоў і сясьцёр забіраць», — заявіў А.Лукашэнка ў пятніцу ў Слуцку падчас размовы з працаўнікамі прадпрыемства «Слуцкія паясы».
«Будзем глядзець. Калі давядзецца — уладкуем людзей у Беларусі», — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым ён заўважыў, што «лепш каб там было ціха і спакойна — і нам было б лепш, і ім добра».
Сустракаючыся з Лукашэнкам, працаўнікі падзякавалі яму за мір і спакой у Беларусі, няўдзел у збройных канфліктах. «Каб не адпраўляць сыноў і мужоў кудысьці, вы павінны спакойна і ціха працаваць, зарабляць для сябе. Спакой — усё ідзе ад вас, а не ад мяне», — адказаў кіраўнік дзяржавы. «Калі наша аснова будзе моцнай, ня так, як у нашых суседзяў, якія побач: пра народ забыліся, кінулі, абабралі кожнага як ліпку», — адзначыў ён. «Цяпер яшчэ цэны павысілі. Ужо пэнсіянэры жыць ня змогуць. Ня ведаю, як яны там (ва Ўкраіне) будуць круціцца», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.