І калі ў лютым актывізаваліся грузавыя перавозкі ў аб’ёмах, якія перавышалі звычайныя, «даваенныя», то цяпер даволі актыўна перамяшчаецца і вайсковая тэхніка.
Прыкметна, што БТР і зэнітныя ўстаноўкі зьявіліся на трасе 4 красавіка — праз 6 дзён пасьля сустрэчы беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і часовага кіраўніка Ўкраіны Аляксандра Турчынава. Менавіта тады Лукашэнка запэўніў Турчынава, што з тэрыторыі Беларусі на ўкраінскую зямлю ня трапіць ніводны вайсковец «трэцяй краіны». Турчынаў нібыта паверыў Лукашэнку пра створаны на сотню кілямэтраў «углыб Украіны пояс добрасуседзтва».
Спачатку некалькі адзінак вайсковай тэхнікі стаялі на ўзбочыне інтэнсіўнай трасы, пачынаючы з Казяльца (148 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю). А 7 красавіка калёны ехалі ўжо ў суправаджэньні ўкраінскай ДАІ.
Канцэнтрацыя войскаў непадалёк ад Беларусі можна патлумачыць і тым, што паблізу сяла Кіпці (146 км да беларускай мяжы і 434 км да расейскай мяжы) на Чарнігаўшчыне, пачынаецца траса М-03, якая вядзе ўжо ў расейскі горад Бранск, куды напярэдадні агрэсіі ў Крыму Расея сьцягвала свае войскі.