У адрозьненьні ад штогадовых зваротаў з нагоды 25 сакавіка, рэлігійных сьвятаў альбо рэгулярных заяваў наконт актуальных палітычных ды грамадзкіх падзеяў, зь лістамі да беларускага народу Івонка Сурвіла зьвярталася толькі чатыры разы за сваё больш як 16-гадовае знаходжаньне на пасадзе старшыні Рады БНР, цяперашні ліст – пяты па ліку.
Ліст зьмешчаны на старонцы Рады БНР у facebook.
«Дарагія суродзічы, браты і сёстры беларусы!, - гаворыцца ў лісьце. -- Зьвяртаюся да вас зь лістом у чарговы раз. Як і папярэднія разы, раблю гэта, бо цяпер пагражае Беларусі вялікае гора, і я ня пэўная, што вы, будучы засыпаныя хлусьлівай прапагандай, усьведамляеце ўсю глыбіню гэтай небясьпекі.
Чалавек, якога вы абралі дваццаць гадоў таму на найвышэйшую пасаду і які абяцаў народу залатыя горы, даўно ўжо забыўся на народ. Золата ідзе яму, ягонай сям'і і памагатым, а ашуканаму народу застаецца толькі гора. Ён гатовы прадаць усё лепшае ў Беларусі, зрабіўшыся закладнікам крамлёўскага агрэсара, які пачаў адбудоўваць сваю страчаную імпэрыю, новую імпэрыю зла.
Сёньня, у 2014-м годзе, хачу прыцягнуць вашую ўвагу на адкрыта агрэсіўную дзейнасьць будаўніка гэтай імпэрыі, былога палкоўніка КГБ Пуціна, ня толькі за ўсходняй мяжой, але і ўнутры Беларусі, дзе ствараюцца і ўмацоўваюцца расейскія вайсковыя базы, нібыта дзеля абароны ад ворагаў. А беларускі народ, які гэтак пацярпеў ад войнаў, згодны амаль на ўсё, «абы не было вайны». А ваяўнічая адбудова імпэрыі верагодна прывядзе да ваенных акцыяў, у якіх ізноў будуць гінуць маладыя беларусы і будзе зьнішчацца краіна.
Падзеі, якія адбыліся ва Ўкраіне апошнім часам, паказваюць, што Расея не зьмянілася. Гэта ня той «старэйшы брат», зь якім беларусы нібыта зжыліся цягам дзесяцігодзьдзяў, а захопнік, супраць нашыя продкі змагаліся на працягу ўсяго XIX стагодзьдзя, і які адабраў у нас пачуцьцё годнасьці, родную мову, культурныя і маральныя каштоўнасьці, і нават нацыянальную сьвядомасьць. Гэта той самы «маскаль», супраць якога перасьцярагаў нас Кастусь Каліноўскі.
Калі спраўдзяцца змрочныя прадказаньні палітычных аналітыкаў, Расея пачне з сумнавядомай «абароны рускамоўных». Пасьля чаго з дапамогай свайго закладніка Лукашэнкі правядзе чарговы сфальшаваны «рэфэрэндум», паводле якога 125 % насельніцтва Беларусі выкажацца за ўваход у склад Расейскай Фэдэрацыі. І на гэтым усё скончыцца. Незалежнасьць, за якую найлепшыя сыны і дочкі Беларусі змагаліся два стагодзьдзі – зноў будзе страчаная. І гэтым разам, магчыма, назаўсёды, бо Масква ўмее прамываць мазгі, а мы – толькі між сабой ваюем. Як і іншыя паняволеныя народы.
Каб бараніцца ад чарговай акупацыі, нам патрэбная нацыянальная салідарнасьць і вера, што здолеем перамагчы.
Дарагія суродзічы! Калі вы адчуваеце сябе беларусамі, а ня толькі «тутэйшымі», калі калі вы жадаеце жыць у краі шчасьлівым і заможным, давайце забудземся пра ўсё, што нас падзяляе, дзе б мы не жылі – на Бацькаўшчыне ці за мяжой. Будзьма гатовыя даць адпор захопнікам, якія жадаюць ізноў зрабіць Беларусь калёніяй сваёй імпэрыі – дзеля сваіх уласных «нацыянальных інтарэсаў», ніяк ня нашых. Адзіны супольны нацыянальны інтарэс беларускага народу – гэта замацаваць сваю незалежнасьць.
Усяго іншага мы з часам дасягнем, бо мы народ разумны, здольны, працавіты. Тады будзе час вырашыць, якой мы хочам бачыць нашу вольную, незалежную краіну, і брацца за працу, каб зьдзейсьніць нашыя мэты.
Адзінае, чаго мы ня можам сабе дазволіць, калі любім свой край і жадаем перадаць яго сваім дзецям і ўнукам вольным ды заможным, -- гэта быць абыякавымі і чакаць, злажыўшы рукі, новае агрэсіі з боку суседа, у якога адзіная перавага перад намі – сіла зброі.
Дык абвесьцім сьвету, што мы – гаспадары на сваёй зямлі, і што інакш яно быць ня можа. Дамагаймася свайго права жыць спакойна ў сябе дома, без ніякіх пагрозаў ад суседаў. Дамагаймася усе разам, каб Масква вывела з нейтральнай Беларусі свае базы і войскі. Беларусь таксама павінна выйсьці з так званай сыстэмы калектыўнай бясьпекі СНД, якая цалкам кантралюецца расейскім Генштабам. Не дазволім, каб нашую моладзь уцягнулі ў чужую вайну. Сьвет наш пачуе і дапаможа, бо пабачыў на свае вочы сапраўдны твар пуцінскай Расеі» - гаворыцца ў лісьце старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы да беларускага народу.