Слухачы, якія па выніках заняткаў пакажуць добрыя вынікі, могуць паспрабаваць сябе ў якасьці кандыдатаў на навучаньне ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. З ініцыятывы Міністэрства адукацыі апошняе дзесяцігодзьдзе ўстанова страціла афіцыйны статус, але калектыў выкладчыкаў не скарыўся лёсу і працягвае працаваць зь дзецьмі. Пра адметнасьці беларускамоўнай адукацыі Свабодзе апавёў нязьменны кіраўнік ліцэю Ўладзімер Колас:
«Ліцэй — гэта перадуніверсытэцкі этап сярэдняй адукацыі. У розных краінах тэрмін навучання ў ліцэі вагаецца, у нашым выпадку гэта 4 гады. Да нас прыходзяць 13-гадовыя падлеткі, а сыходзяць — 17-18-гадовыя маладыя людзі. То бок, тэрмін навучаньня супадае з трансфармацыяй, якую перажывае асоба, ператвараючыся з дзіцяці ў дарослага чалавека. У афіцыйнай школе, якая захавала ўсе рысы савецкай навучальнай установы, галоўны акцэнт робіцца на індактрынацыю ў сьвядомасьць моладзі сацыяльных установак, якія заціскаюць творчую і грамадзянскую актыўнасць, гарантуюць ляяльнасць да ўлады.
Ліцэйская мадэль прадугледжвае магчымасьць выбару, самавызначэньня асобы, дазваляе самастойна абіраць для навучаньня накірункі, якія найбольш адпавядаюць іх інтарэсам і плянам на будучыню. Доказам правільнасьці такой схемы — посьпехі на вучнёўскіх алімпіядах, дзе нашы каманды змагаліся на роўных з тымі, якія зьбіраліся з цэлых абласьцей, а таксама вынікі паступлення выпускнікоў у самыя прэстыжныя ВНУ Беларусі і замежжа. Галоўнае тое, як складваюцца лёсы нашых выпускнікоў: практычна ўсе яны здолелі сябе рэалізаваць, знайсьці свой шлях, заняць годнае месца ў грамадзтве».
Навучаньне беларускай мове ды іншым прадметам адбываецца ў памяшканні ТБМ у Менску на вуліцы Румянцава, 13 (ст. мэтро «Плошча Перамогі»). Заняткі праходзяць кожны панядзелак ад 16-й да 18-й гадзіны і кожны аўторак ад 17-й да 19-й гадзіны.