Падчас наведаньня ягонай магілы ў Дзень Волі 25 сакавіка грамада беларусаў Бэльгіі зьвярнула ўвагу на шыльду, што зьявілася на суседняй магіле. У ёй зьмяшчалася інфармацыя аб тым, што для захаваньня магільніка родныя ці блізкія павінны аплаціць чарговы ўнёсак. Паводле мясцовага заканадаўства, магілы, за якія ня ўнесеная плата за чарговы тэрмін, падлягаюць выдаленьню як незапатрабаваныя, а парэшткі крэміруюцца.
Мікола Равенскі спачыў у 1953 годзе. Аплату своечасова ўносілі беларусы пасьляваеннае эміграцыі. Апошні раз за месца на могілках унесеная плата 19 чэрвеня 1990 году тэрмінам на 25 гадоў. Гэта значыць, што калі да 19 чэрвеня 2015 году ня будзе ўнесеная патрэбная сума – магіла Міколы Равенскага можа зьнікнуць, што будзе вялікай стратай для беларушчыны. На сёньняшні дзень кошт на 25 гадоў складае 930 эўра.
30 сакавіка 2014 году ў беларускай грэка-каталіцкай царкве гораду Антвэрпэн быў аб’яўлены збор сродкаў. Кожны патрыёт Беларусі мае магчымасьць унесьці сваю лепту ў захаваньне нашай спадчыны. Адказным быў прызначаны радны Беларускай Народнай Рэспублікі Зьміцер Піменаў. Кантакт: +32 485 32 61 70, mironkryvich@pandora.be.