Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіска — пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах у Славаччыне


Андрэй Кіска
Андрэй Кіска
Прэзыдэнтам Славаччыны, паводле папярэдніх вынікаў другога туру галасаваньня, абраны беспартыйны прадпрымальнік Андрэй Кіска.

Яго супернік, прэм’ер-міністар Роберт Фіцо ўжо прызнаў сваю паразу. Пасьля апрацоўкі больш за 70 працэнтаў бюлетэняў, у Кіскі 59,2% галасоў, у Фіцо — 40,8 працэнта. Як адзначаюць заходнія агенцтвы, падчас перадвыбарчай кампаніі Андрэй Кіска ўмела выкарыстаў недавер часткі грамадзтва да вядучых палітычных сілаў, які ўзьнік з прычыны карупцыйных скандалаў, высокага ўзроўню беспрацоўя.

Пераканаўчая перамога партыі Фіцо «Курс — сацыяльная дэмакратыя» на выбарах у 2012 годзе дазволіла прыхільнікам цяперашняга прэм’ера сфармаваць аднапартыйны ўрад.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG