Іран і Ірак сталі прычынай рэзкага глябальнага ўздыму колькасьці сьмяротных пакараньняў у 2013 годзе, спыніўшы сусьветную тэндэнцыю да адмены кары сьмерці, зазначаецца ў штогадовай справаздачы Amnesty International.
У 2013 годзе зафіксаваны трывожна высокі паказьнік у ізаляванай групе краінаў – галоўным чынам у дзьвюх блізкаўсходніх краінах – што павялічыла колькасьць пакараньняў сьмерцю на 15 працэнтаў у параўнаньні з папярэднім годам.
Колькасьць пакараньняў у Іране (як найменей 369) і Іраку (169) разьмясьціла гэтыя краіны на другім і трэцім месцы ў агульным сьпісе пасьля Кітаю. Хоць колькасьць выкананых сьмяротных прысудаў у Кітаі застаецца пад сакрэтам, Amnesty International мяркуе, што там штогод караюцца сьмерцю тысячы чалавек.
На чацьвертым і пятым месцах – Савудаўская Арабія (79) і ЗША (39), першую шасьцёрку замыкае Самалі (34).
Без уліку Кітаю ў 2013 годзе было выканана як найменей 778 сьмяротных пакараньняў, тым часам як у 2012-м – 682.
У 2013 годзе людзей каралі сьмерцю ў 22 краінах, на адну болей, чым годам раней. Практыка сьмяротных пакараньняў аднавілася ў Інданэзіі, Кувэйце, Нігерыі і Віетнаме.
Разам з тым выкананьне караў сьмерцю прыпынілася ў Гамбіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Пакістане.
Дваццаць гадоў таму 37 краінаў актыўна ўжывалі сьмяротнае пакараньне. Летась іх засталося 22.
Спосабы выкананьня сьмяротнага пакараньня ў 2013 годзе ўключалі адсячэньне галавы, электрычнае крэсла, расстрэл, павешаньне, сьмяротную ін'екцыю. Публічныя пакараньні адбываліся ў Іране, Паўночнай Карэі, Савудаўскай Арабіі і Самалі.
Эўропа ўпершыню пасьля 2009 году была зонай свабоднай ад сьмяротных пакараньняў. У Беларусі – адзінай краіне Эўропы, якая яшчэ не адмовілася ад кары сьмерці, у 2013 годзе ня быў выкананы ніводзін прысуд.