На выставе ўпершыню прадстаўлена кніга Сымона Полацкага «Жазло праўленьня» (1667 год), унікальныя работы Марка Шагала «Зялёны пэйзаж» і «Гадзіньнік на палымнеючым небе», шэдэўральная «Эва» Хаіма Суціна. Таксама ў экспазыцыі ёсьць «Партрэт паэта Тамаша Зана» мастака эпохі рамантызму Валенція Ваньковіча, адзіная карціна гэтага мастака, якая вернута ў Беларусь.
Сёньня, толькі на адзін дзень, адмыслова на выставе будзе прадстаўлена копія Крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Майстар Мікалай Кузьміч, які ўзнавіў Крыж, максымальна наблізіў яго да арыгіналу, што зьнік у 1941 годзе. Рэліквію ў суправаджэньні манашак Спаса-Эўфрасіньнеўскага жаночага манастыра даставілі ў Менск 26 сакавіка.
«Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі» — галоўная выстава ў гэтым годзе, калі Нацыянальны мастацкі музэй адзначае сваё 75-гадовы юбілей, заявіў на цырымоніі адкрыцьця дырэктар музэю Ўладзімер Пракапцоў. Ён мяркуе, што гэтая выстава, якая будзе працаваць да 10 ліпеня, будзе цікавай і для замежных турыстаў, якія прыедуць на чэмпіянат сьвету па хакеі:
«Наведнікі ўбачаць, чым багатая Беларусь, а менавіта сваёй гісторыяй, унікальнай культурай і сваім мастацтвам».