Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі яшчэ аднаго ўдзельніка Дня Волі ў Менску


Аляксандра Блізьнюка пакаралі 5 суткамі арышту.

Аляксандар Блізьнюк з Радашковіч першы раз у жыцьці пайшоў на акцыю апазыцыі.

Учора яго затрымалі падчас шэсьця побач з домам № 31 па вуліцы Сурганава.

Паводле сьведчаньняў АМАПаўцаў, якія яго затрымлівалі, Аляксандар выкрыкваў экстрэмісцкія лёзунгі і нёс сіня-жоўты сьцяг.

На само паседжаньне ў судзе Заводзкага раёну Менску ні жонку Аляксандра, ні сяброў не пусьцілі. Яны трапілі толькі на абвяшчэньне рашэньня. Судзьдзя Алена Някрасава назвала тыя ж самыя артыкулы КаАП, паводле якіх асудзілі Максіма Вінярскага — 17.1 і 23.4 — і пакарала Блізьнюка 5 суткамі арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG