Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінкі аб’яўляюць сэкс-байкот: «Ня дай расейцу»


Па сьлядах аб’яўленай нядаўна ў фэйсбуку акцыі байкоту расейскім таварам пайшлі стваральнікі старонкі «Не дай русскому», якая заклікае жанчын да сэкс-эмбарга ў адносінах да расейцаў.

Кампанія «Ня дай расейцу» мае свой афіцыйны лягатып: дзьве складзеныя далоні, якія формаю нагадваюць вагіну. На афіцыйных кашульках кампаніі, акрамя гэтага
лягатыпу і надпісу «Не дай русскому» знаходзіцца яшчэ радок зь верша «Кацярына» Тараса Шаўчэнкі з 1838 году: «Кохайтеся, чорнобрві, та не з москалями».

Кампанія «Ня дай расейцу» выклікае неадназначныя рэакцыі і часьцяком служыць прычынай для грубых сэксісцкіх жартаў, але ідэя сэкс-байкоту ў сувязі з анэксіяй Крыму імгненна пашыраецца ў сацыяльных сетках.

Ідэя сэкс-байкоту ў гісторыі літаратуры вядомая амаль ад 2,5 тысячы гадоў. Сюжэт вядомай камэдыі «Лісістрата» грэцкага камэдыёграфа Арыстафана з V стагодзьдзя да нашай эры пабудаваная якраз вакол такога сэкс-эмбарга, якое грачанкі аб’явілі сваім мужам-ваярам, каб закончыць крывавую міжусобіцу пад назвай Пэляпанэскай вайны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG