Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні пройдуць шэсьце і мітынг памяці Кастуся Каліноўскага


Мітынг-рэквіем і шэраг іншых мерапрыемстваў пройдуць 22 сакавіка ў Вільні.

А 13-й гадзіне пачнецца набажэнства ў віленскім Дамініканскім касьцёле. Потым ускладуць кветкі да мэмарыяльнай дошкі. Ад касьцёла шэсьце рушыць да Лукіскай плошчы, дзе быў пакараны сьмерцю нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі.

На Лукіскай плошчы пройдзе мітынг-рэквіем.

А 17-й гадзіне ў актавай залі ЭГУ пройдзе супольны канцэрт-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў Беларусі і Літвы. Вядоўцы — Зінаіда Бандарэнка і Мікола Купава. Сярод іншых выступяць Сяргей Панізьнік, «Тутэйшая шляхта», трыё Ярыны Лецкі, Уладзімір Дрындрожык, Алесь Разанаў, Тацяна і Адась Матафонавы, прагучаць палянэз Агінскага, «Пагоня», «Магутны Божа».

Акцыі прымеркаваныя да 150-й гадавіны забойства расейскімі ўладамі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстаньня 1863–1864 гадоў на Беларусі.

Імпрэзы арганізуе рух «За свабоду» супольна з Таварыствам беларускай культуры ў Літве, творчай суполкай «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў, ЭГУ пры дапамозе амбасады Літвы ў Менску, паведамляе прэсавая служба руху «За свабоду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG