Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк заявіў, што канфлікт з Расеяй перайшоў з палітычнай у ваенную стадыю. Яцанюк заклікаў неадкладна правесьці сустрэчу міністраў абароны Расеі, ЗША і Вялікай Брытаніі як краін-гарантаў бясьпекі Ўкраіны, якія падпісалі Будапэшцкі мэмарандум.
Украінскі прэм’ер падкрэсьліў неабходнасьць не дапусьціць эскаляцыі ваеннага канфлікту, спыніць парушэньні Расеяй міжнароднага права і пачаць палітычны дыялёг аб аднаўленьні правоў украінскай дзяржавы.
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў папярэдзіў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна аб адказнасьці расейскага кіраўніцтва за злачынствы на тэрыторыі Ўкраіны. «Пуцін сёньня капіюе фашыстаў мінулага стагодзьдзя, анэксуючы тэрыторыю незалежнай краіны, прызнанай усім сьветам», — падкрэсьліў Турчынаў.
Яцанюк і Турчынаў выступілі з сумеснай заявай у Міністэрстве абароны Ўкраіны.
Раней у аўторак кіраўнік мэдыя-цэнтру Міністэрства абароны Ўкраіны ў Крыме Ўладзіслаў Селязьнёў паведаміў аб раненьні капітана ўкраінскіх узброеных сілаў у ходзе перастрэлкі каля вайсковай часткі пад Сімфэропалем. Паводле Селязнёва, напад на частку зрабілі байцы так званай «самаабароны Крыму». Яны былі апранутыя ў расейскую вайсковую форму старога ўзору.
Расейскія мэдыі, у сваю чаргу, паведамляюць аб гібелі байца «самаабароны» ад кулі невядомага снайпэра.
Таксама ў аўторак МЗС Украіны заявіла, што Кіеў не прызнае далучэньня Крыму і Севастопалю да Расеі, як і незалежнасьць самаабвешчанай рэспублікі Крым.