Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская апазыцыя салідарная, а Калякін кажа пра анархію, — ацэнка падзей у Крыме


Перад новымі ўкраінскімі ўладамі ўсур’ёз паўстала пагроза страціць Крым. Паўвостраў, які разьдзіраюць нацыянальныя канфлікты, зазнае сілавы ціск з боку Расейскай Фэдэрацыі. Ці сфармулявала беларуская ўлада і беларуская апазыцыя сваё стаўленьне да апошніх падзеяў ва Ўкраіне?

Сёньня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што Беларусь «ня мае ніякіх адносін» да вучэньняў расейскіх войскаў на паўднёвым захадзе Расеі.

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей
«Украіна — наш паўднёвы сусед, у нас у мінулым годзе тавараабарот быў $7 млрд, у пазамінулым — $8 млрд. Мы цесна звязаны гандлёва-эканамічнымі сувязямі і гаворым практычна на адной мове — разумеем адзін аднаго, калі размаўляем на ўкраінскай або беларускай мовах, нашы народы абсалютна блізкія. Таму мы ўспрымаем тое, што адбываецца ва Украіне, я сказаў бы, як трагедыю і, зразумела, шкадуем аб ахвярах ва Украіне... Мы зацікаўлены ў тым, каб Украіна засталася суверэннай, незалежнай, тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай», — сказаў міністар пасьля сваёй сустрэчы з латвійскім калегам Эдгарсам Рынкевічсам.

Што да апазыцыі, то найбольш апэратыўна на падзеі ў Крыме адрэагаваў БНФ.
Найбольш апэратыўна на падзеі ў Крыме адрэагаваў БНФ. Партыя прыняла заяву, у якой выказвае поўную салідарнасьць з народам Украіны, новым урадам і «крымскімі татарамі ў іх памкненьні захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны».

Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч
Старшыня БНФ: «Мы таксама зьвяртаемся да беларускага ўраду і беларускага народу неадкладна дамагчыся вываду ўсіх расейскіх вайсковых аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі. Таму што зараз на прыкладзе падзеяў у Крыме мы бачым, што расейскія вайскоўцы на тэрыторыі іншай краіны, нават калі гэтая краіна не варожая, могуць быць ужытыя насуперак інтарэсам гэтай краіны дзеля блякаваньня інфраструктуры і іншых гвалтоўных дзеяньняў, скіраваных на рэалізацыю расейскіх імпэрскіх амбіцыяў».

Прыблізна такое ж меркаваньне выказаў ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі яе старшыня Анатоль Лябедзька:

Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
«Шэраг краін, у тым ліку і РФ, узялі на сябе абавязаньні ў адносінах і да Ўкраіны, і да Беларусі як гаранты тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту гэтых краін. Сёньня ідзе паўзучы замах менавіта на сувэрэнітэт Украіны».

Лябедзька зазначае, што ва Ўкраіне ёсьць легітымны парлямэнт, і АГП вітае ягоныя рашэньні аб прызначэньні новых прэзыдэнцкіх выбараў, прызначэньні мэра Кіева, бо гэта — «вяртаньне сытуацыі ў прававы калідор».

Андрэй Дзьмітрыеў з «Гавары праўду» кажа пра немагчымасьць перагляду межаў Украіны.

Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў
«Маё асабістае меркаваньне: нам, Расеі і ўсяму рэгіёну выгадна, каб ва Ўкраіне хутчэй адбылася палітычная стабілізацыя, прайшлі выбары, не было ніякага раздраю, а краіна аднавілася і пачала жыць далей. І гэта — зарука стабільнасьці ва ўсім рэгіёне. Зьнешняя інтэрвэнцыя ў гэтую сытуацыю будзе толькі перашкаджаць».

Сяргей Калякін
Сяргей Калякін
«Мы ўсе цяпер спрабуем зразумець, што адбываецца ва Ўкраіне, — кажа Андрэй Дзьмітрыеў. Адказ на гэтае пытаньне мае лідэр партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін:

«Па-мойму, там яе вялікасьць Анархія кіруе ўсім. Калі абіраюць міністраў на плошчы, гэта, прабачце, да дэмакратыі дачыненьня ня мае. Калі кактэйлямі Молатава абкладаюць Раду і чакаюць, пакуль яна прыме нейкі закон, то гэта ніякага дачыненьня да закону ня мае.

Тое самае цяпер адбываецца і ў Севастопалі, і канца гэтаму не відаць. А міжнародная супольнасьць умыла рукі.

Расея ў гэтым канфлікце абараняе людзей, якіх яна лічыць магчымымі грамадзянамі сваёй краіны. Расея заняла адзін з бакоў, як Захад заняў іншы бок. На жаль, гэта пацягне за сабой ускладненьні міжнароднай палітычнай і іншай абстаноўкі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG