Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынгоўцы перадалі будынак Кіеўскай адміністрацыі АБСЭ, АБСЭ — уладам


Мітынгоўцы пакінулі будынак Кіеўскай адміністрацыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:50 0:00
Наўпроставы лінк

Мітынгоўцы пакінулі будынак Кіеўскай адміністрацыі

Мітынгоўцы пакінулі будынак кіеўскай гарадзкой адміністрацыі. Адпаведны акт перад уваходам у памяшканьне падпісаў камэндант адміністрацыі Руслан Андрыйка і прадстаўнік АБСЭ, пасол Швайцарыі ва Ўкраіне Крысьціян Шонэнберг. Мітынгоўцы, якія знаходзіліся ў будынку, цяпер жыць у Кастрычніцкім палацы.

«Мы расчараваныя, але трымаемся. Мы павінны ўзяць сябе ў кулак і працягнуць барацьбу, як бы гэта цяжка не было, — заявіў Андрэйка. — Цяпер у КГДА працуюць чыноўнікі, а ніводзін нелегітымны дэпутат сюды ня зойдзе. Міліцыя таксама сюды не заходзіць. Гэта дэмілітарызаваная зона, сюды ня маюць права заходзіць ні міліцыя, ні «Беркут».

Адразу пасьля падпісаньня акту ў будынак зайшоў старшыня кіеўскай гарадзкой адміністрацыі Уладзімір Макеенка. Мітынгоўцы сустрэлі яго крыкамі «Далоў гаўляйтэра». У сэсійнай залі Кіеўскай рады ён з паслом Швайцарыі падпісаў пратакол аб перадачы будынка групай міжнародных назіральнікаў, сярод якіх таксама паслы Казахстану і Нарвэгіі, прадстаўнікам КГДА і Кіеўскай радзе. Адразу пасьля падпісаньня дакумэнту Макеенка заявіў, што няма ніякіх, ні маральных, ні матэрыяльных, прэтэнзіяў да ўдзельнікаў акцый пратэсту.

«Тут няма ніякіх стратаў. Гэта памяшканьне належыць кіеўскай супольнасьці, — сказаў Макеенка. — Тут былі кіяўляне, тут былі грамадзяне Украіны. Ніякіх прэтэнзій ні да каго няма. Ужо стаіць чарга кампаній-спонсараў , якія гатовыя правесьці тут рамонты за свой кошт».

Цяпер частка мітынгоўцаў працягвае выносіць з памяшканьня асабістыя рэчы. Актывісты Эўрамайдану два з паловай месяцы ўтрымлівалі будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG