Пра гэта Свабодзе паведамілі лідэры апазыцыі, якія бралі ўдзел у сустрэчы з амбасадарам.
Размова доўжылася больш за дзьве гадзіны. Ізраільская амбасада не дала магчымасьці карэспандэнту Свабоды папрысутнічаць на сустрэчы.
Пасьля таго, як яна скончылася, яе ўдзельнікі зь беларускага боку зазначылі, што Іосіф Шагал так і не выбачыўся за свае словы ў інтэрвію ізраільскаму тэлебачаньню аб тым, што беларускія палітвязьні нібыта зьяўляюцца крымінальнікамі. Ён толькі выказаў шкадаваньне, што трактоўка ягоных выказваньняў прынесла боль сем’ям зьняволеных апанэнтаў Лукашэнкі.
Паводле Аляксандра Мілінкевіча, у мэмарандуме, які будзе апублікаваны па выніках сустрэчы, будзе выказанае шкадаваньне з прычыны таго, што выказваньні амбасадара Ізраіля былі «няправільна інтэрпрэтаваныя ў прэсе». Уладзімер Някляеў перакананы, што Шагал прызнае наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў з пункту гледжаньня Эўразьвязу, ЗША і іншых дэмакратычных краін, у тым ліку Ізраіля, аднак падкрэсьлівае, што з пункту гледжаньня беларускага заканадаўства яны засуджаныя паводле крымінальных артыкулаў.
Падчас сустрэчы апазыцыйных палітыкаў з амбасадарам Ізраіля Іосіфам Шагалам апошняму панесьлі на сустрэчу кнігі пра беларускіх палітвязьняў, выдадзеныя ў Бібліятэцы Радыё Свабода. У сустрэчы з амбасадарам Шагалам прымаюць удзел апазыцыйныя палітыкі Ўладзімер Някляеў, Аляксей Янукевіч, Сяргей Калякін, Віталь Рымашэўскі, Аляксандар Мілінкевіч.
Сустрэча адбылася з нагоды нядаўняй заявы амбасада Ізраіля ў інтэрвію ізраільскаму каналу RTVI пра тое, што беларускія палітвязьні — гэта крымінальнікі.