Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Угла: Беларускія візы і акрэдытацыі замінаюць чэмпіянату па хакеі


Марцін Угла
Марцін Угла
Такое меркаваньне выказвае ў сваім «Беларускім блогу» кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла. Ён піша:

«Раптам Фінляндыя зьвярнула ўвагу на акалічнасьць, пра якую я пісаў яшчэ ў лістападзе. А менавіта, што замежныя журналісты, якія жадаюць атрымаць акрэдытацыю на сёлетні чэмпіянат сьвету ў траўні ў Менску, павінны пісаць толькі пра спорт. «Усе журналісты, якія хочуць асьвятляць тэмы, не зьвязаныя з хакейным ЧС, павінны дамагацца акрэдытацыі ў МЗС краіны-гаспадыні, а гэта нашмат больш складаны ды бюракратычны працэс».

Некалькі фінскіх мэдыйных кампаніяў, у тым ліку YLE і Helsingin Sanomat, сутыкнуліся з тым, што журналістам, якія маюць намер рабіць рэпартажы з чэмпіянату пра нешта апрача хакею, спатрэбіцца віза і акрэдытацыя ў МЗС. (Журналістаў, гатовых абмежавацца толькі спартовай тэматыкай, у краіну будуць пускаць, як Беларусь і абяцала, бязь візы, а акрэдытацыю яны атрымаюць ад аргкамітэту ЧС.)

Старшыня Фінскай фэдэрацыі хакею з шайбай і віцэ-прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі (IIHF) Калерва Kумала лічыць, што цяперашні візавы рэжым супярэчыць статусу Беларусі як краіны-гаспадыні хакейнага чэмпіянату сьвету.

«Гэта вельмі сур’ёзны момант. Я не падтрымліваю байкотаў, але я за свабоду думкі. Калі Беларусь атрымала права на правядзеньне першынства, яны абяцалі, што ўсе змогуць трапіць у краіну бязь візы, а таму яны павінны выконваць абяцаньні», — сказаў Кумала ў інтэрвію тэлерадыёкампаніі YLE.

Калерва Кумала, які і раней выказваў жаль, што Беларусь атрымала права на правядзеньне ЧС-2014, адзначыў, што Міжнародная фэдэрацыя абмяркуе гэтае пытаньне на нарадзе ў лютым і што ў выключным выпадку першынства можа быць скасаванае», — піша ў сваім блогу Марцін Угла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG