«З мэтай стварыць дадатковыя магчымасьці для грамадзка-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгуляваньня канфлікту, я прыняў асабістае рашэньне прасіць прэзыдэнта прыняць маю адстаўку з пасады прэм’ер-міністра», — гаворыцца ў заяве Азарава.
Азараў перакананы, што «канфліктная сытуацыя, якая склалася ў дзяржаве, пагражае эканамічнаму і сацыяльнаму развіцьцю Украіны»:
«Урад падчас супрацьстаяньня рабіў усё для мірнага вырашэньня канфлікту. Мы рабілі і робім усё , каб не дапусьціць кровапраліцьця, эскаляцыі гвалту, парушэньня правоў грамадзян. Урад забясьпечваў функцыянаваньне эканомікі і сыстэмы сацыяльнай абароны ў экстрэмальных умовах.
Аднак, вастрыня і небясьпека канфлікту для нашых грамадзян, для лёсу Украіны патрабуюць дадатковых адказных крокаў.
Усе гэтыя цяжкія гады я рабіў усё для таго, каб Украіна магла нармальна разьвівацца як дэмакратычная эўрапейская дзяржава. Я прымаў рашэньні і браў на сябе адказнасьць у інтарэсах народа Украіны. І таму магу сумленна глядзець у вочы кожнаму грамадзяніну нашай дзяржавы, кожнаму суайчыньніку».
Азараў выказвае ўдзячнасьць прэзыдэнту Віктару Януковічу, дэпутатам Вярхоўнай Рады і грамадзянам, якія іх падтрымлівалі:
"Сёньня самае важнае — захаваць адзінства і цэласьнасць Украіны. Гэта значна важней, чым чые-небудзь асабістыя пляны або амбіцыі. Менавіта таму я прыняў гэтае рашэньне",— заключае Азараў у сваёй заяве.