Сэнатар у прыватнасьці распавёў, што «3 гады таму ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, якія былі адзначаныя — замест канчатковага далучэньня да рэшты дэмакратычнай Эўропы — жорсткай расправай са свабодай выказваньня меркаваньняў і асноўнымі дэмакратычнымі прынцыпамі».
«Быў пробліск надзеі, што зьявіцца, нарэшце, магчымасьць для беларускага народа свабодна выбіраць ўласнага прэзыдэнта ў сумленных і адкрытых выбарах, і беларускі народ больш ня будзе цярпець пад уладай „апошняга дыктатара Эўропы“, жорсткага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі. На жаль, гэтыя надзеі хутка разьвеяліся, калі Лукашэнка проста зацьвердзіў сабе новы прэзыдэнцкі тэрмін у часе выбараў, апісаных міжнароднымі назіральнікамі як сфальшаваныя».
У ноч выбараў 19 сьнежня 2010 года сотні беларускіх грамадзян былі зьбітыя і арыштаваныя, нагадаў кангрэсмэнам сэнатар Дурбін.
Цягам апошніх трох гадоў спадар Дурбін шмат разоў выказваўся ў Сэнаце наконт «трагічных падзей у Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі зьнявольвае і жорстка абыходзіцца са шматлікімі актывістамі палітычных і праваабарончых арганізацый».
«Дазвольце мне дадаць, з вялікай іроніяй і смуткам, што Расея ў цяперашні час спрабуе сілай зацягнуць нашых сяброў ва Ўкраіне далучыцца да гандлёвага блёку Расеі, Беларусі і Казахстана замест падпісаньня пагадненьне аб асацыяцыі з Эўрапейскім зьвязам»,— заявіў сэнатар.
Дурбін падрабязна апісвае падзеі, зьвязаныя з крымінальным перасьледам былых кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі Мікалая Статкевіча, Андрэя Саньнікава, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, іншых актывістаў апазыцыі ў Беларусі.
«Але настойлівасьць груп грамадзянскай супольнасьці і праваабаронцаў у Беларусі, якую мы бачым, глыбока натхняе. Нягледзячы запалохваньня і пагрозы, гэтыя актывісты працягваюць змагацца за свае правы і свабоды. Я магу толькі спадзявацца, што іх намаганьні ўвянчаюцца посьпехам у 2015 годзе, калі ў Беларусі плянуецца правесьці наступныя прэзыдэнцкія выбары. Да таго часу я не стамлюся браць слова ў Сэнаце, каб заклікаць Лукашэнку вызваліць палітычных зьняволеных і выказваць салідарнасьць з народам Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратыі і справядлівасьці»,— заявіў сэнатар Дурбін.