Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: У Беларусі без перамен да лепшага


Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе наогул не зьмянілася да лепшага.

Да такой высновы прыйшла міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch у штогадовай справаздачы пра стан правоў чалавека ў сьвеце. Справаздача, якая налічвае 667 старонак, разглядае сытуацыю з правамі чалавека ў больш чым 90 краінах сьвету.

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, сьцьвярджаецца:

«Дзяржава душыць амаль усе формы іншадумства ды выкарыстоўвае заканадаўчыя абмежаваньні і практыку злоўжываньняў супраць свабоды асацыяцый і сходаў. Журналісты паўсядзённа сутыкаюцца з перасьледам ды адвольнымі арыштамі і затрыманьнямі. (...) Тыя, хто былі вызваленыя, па-ранейшаму сутыкаюцца з рознымі перашкодамі, пачынаючы ад абмежаваньняў на паездкі і канчаючы ўключэньнем у „кантрольныя сьпісы“ праваахоўных органаў. Групы грамадзянскай супольнасьці ня могуць функцыянаваць свабодна. Беларускія суды на працягу 2013 прысудзілі яшчэ двух чалавек да сьмяротнага пакараньня».

Гаворачы пра канкрэтныя выпадкі абмежаваньняў правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у Беларусі ў 2013 годзе, справаздача згадвае 25 выпадкаў затрыманьня журналістаў, якія асьвятлялі пратэстныя акцыі ў краіне; адмову рэгістрацыі «Белсату»; папярэджаньне журналісту Радыё Свабода Алегу Грузьдзіловічу ў сувязі зь ягонай кніжкай пра тэракт у менскім мэтро, у якой пракуратура ўбачыла распаўсюджаньне «фальшывай інфармацыі»; справу выданьня «экстрэмісцкага» фотаальбому «Прэс-фота Беларусі — 2011»; утрыманьне ў турме 11 палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG