З палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам у гарадзенскай турме пабачылася ягоная жонка Алена. «Спатканьне доўжылася 2 гадзіны, гаварылі праз тэлефон, бачыліся праз шкло», — паведаміла карэспандэнту Свабоды Алена Аўтуховіч.
Пра стан мужа яна сказала, што «Мікалай трымаецца, засталося 3 месяцы, ён здолее». Калі карэспандэнт спытаў пра ўмовы ў камэры, нармальна там ці холадна, Алена Аўтуховіч адказала гэтак.
«Яго правакуюць. Бывала вельмі цяжка, як ён казаў. Але засталося тры месяцы, неяк пратрымаемся».
Раней маці Аўтуховіча Лідзія Юльянаўна паведамляла «Свабодзе», што яшчэ ў сярэдзіне сьнежня адправіла поштай сыну мэдычную бандэроль, але ў апошнім лісьце дамоў Мікалай напісаў, што не атрымаў бандэролі. Ці прыйшла яна на момант сустрэчы з жонкай? Алена Аўтуховіч кажа, што бандэролі яе муж гэтак і не атрымаў. Як не атрымаў і капэртаў, таму ня змог павіншаваць сяброў з Новым годам, за што выбачаецца.
Лідзія Юльянаўна Аўтуховіч вельмі непакоіцца, што яе сын застаўся без лекаў.
«Яму патрэбныя гэтыя лекі, а іх не аддаюць. Гэтак я перажываю! Я ж старалася, каб хутчэй дайшла тая бандэроль. Як атрымала ад яго ліст, што можна дасылаць, ў той жа дзень усё купіла ды назаўтра адправіла. А ён дагэтуль, ужо новы год, не атрымаў гэтых лекаў!»
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў 2 месяцы нібыта за захоўваньне патронаў. Сам Аўтуховіч мяркуе, што яго пакаралі за барацьбу з мясцовымі карупцыянэрамі. Палітвязьня ўтрымліваюць у крытай гарадзенскай турме як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму.