У гэтым жа будынку з памяшканьня выселілі і лекара Івана Шэгу, кіраўніка раённай арганізацыі БНФ, які адчыніў недзяржаўную інфармацыйна-кансультацыйную ўстанову «Шэгамэдкансульт».
Паводле рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука, адміністрацыя рынку «Косаўскі» зачыніла ўваход на другі паверх яшчэ 31 сьнежня пасьля абеду. Супрацоўнікі рэдакцыі нават ня мелі магчымасьці забраць свае рэчы.
Пярэбары адбыліся ўжо пасьля навагодніх сьвятаў. Лекар Іван Шэга кажа, што рэчаў дагэтуль не забіраў і зьбіраецца судзіцца з адміністрацыяй рынку «Косаўскі», бо дамову на арэнду памяшканьня заключаў на тры гады.
Рэдакцыя газэты ўжо знайшла новае памяшканьне, а Івану Шэгу пакуль гэта не ўдалося.