Напярэдадні працэсу Аляксандар адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Малчанаў: «Суд будзе, і нібыта міліцыя зьбіраецца хадайнічаць аб працягу нагляду на паўгода. То бок да 13 ліпеня атрымліваецца. Мне прыйшла позва ў суд, што заўтра ў 9.45 адбудзецца разгляд. Ну і з размоваў зь некаторымі міліцыянтамі я даведаўся, што будуць паведамляць аб працягу на паўгода. Фармальная прычына, што я адзін раз не зьявіўся, бо забыўся, каб адзначыцца. Я павінен адзначацца два разы на месяц. Наогул, як правіла, адно парушэньне не зьяўляецца нагодай для працягу нагляду. Але фармальна гэта можна разглядаць як падставу».
Карэспандэнт: «А як доўга ў цябе цягнецца прэвэнтыўны нагляд?»
Малчанаў: «З 13-га ліпеня 2013 года, ад моманту майго вызваленьня з калёніі. 13 студзеня павінен быў скончыцца. Я не маю права пакідаць горад без дазволу міліцыі. З 10-й вечара да 6 раніцы я павінен знаходзіцца дома. І адзначацца ў міліцыі два разы ў месяц: першую і трэцюю сераду кожнага месяца».
Карэспандэнт: «А дзе ты жывеш цяпер?»
Малчанаў: «У сябе дома ў Барысаве, у доме, які застаўся ад бацькоў. Гэта палова дома. Палова дома належыць мне. У другой палове жывуць мае суседзі».
Карэспандэнт: «А ты дзе працуеш?»
Малчанаў: «На танкавым рамонтным заводзе ў Барысаве. Сьлесарам мэталязборачных работ. Вырабляю рознае абсталяваньне. У мяне выходзіць заробак недзе 3 з паловай мільёны».
Карэспандэнт:«А жонка дзе працуе?»
Малчанаў: «Яна адпрацоўвае разьмеркаваньне на адной з фабрык, на „Сьвітанку“. Гэта фабрыка ў Жодзіне, там шыюць адзеньне. У яе нават не заўсёды атрымліваецца мінімальны заробак. Такая вось фабрыка і яна не можа звольніцца, бо трэба адпрацаваць разьмеркаваньне. Ёй яшчэ засталося паўтара года, штодня езьдзіць на электрычцы туды і назад».
Карэспандэнт: «А якія ў цябе пляны, можа зьбіраесься вучыцца на Праграме Каліноўскага?»
Малчанаў:«Пакуль усё роўна я не магу пакінуць межы горада, я не кажу ўжо пра межы краіны. Паспрабую аднавіцца на вучобе, хаця пакуль не атрымліваецца па грашах. Завочна я вучыўся ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце па спэцыяльнасьці «паліталёгія». Я ня змог там давучыцца, бо калі мяне пасадзілі, я не змог прыехаць на сэсію«.
Карэспандэнт: «І пакуль ты ня можаш аднавіцца?»
Малчанаў: «Пакуль не атрымліваецца. Трэба ў канцы студзеня, але пакуль я ня ўпэўнены, што змагу аплаціць вучобу. Гэта платная адукацыя, прыватны інстытут. Пакуль не ведаю дакладна, але недзе каля тысячы даляраў у год трэба. Канечне, хацелася б давучыцца, усё ж два з паловай курсы адвучыўся».
Карэспандэнт: «А сваякі ў цябе нейкія ёсьць, яны дапамагаюць?»
Малчанаў: «Ёсьць, але даволі дальнія. Але цяпер у іх у саміх становішча жадае лепшага, таму асабліва дапамагчы адзін аднаму мы не можам. Ёсьць цётка ў Барысаве і пару дальніх сваякоў у Кіеве».
Карэспандэнт: «Як вы сустрэлі Новы год?»
Малчанаў: «Дома, смажылі шашлыкі. Пару добрых сяброў падышлі, склалі кампанію».
Карэспандэнт: «З былымі ўдзельнікамі Плошчы ты неяк сябруеш? З палітвязьнямі, якія цяпер за картамі, перапісваесься?»
Малчанаў: «Зь некаторымі маю зносіны па фэйсбуку, але практычна не сустракаюся, бо бальшыня зь іх у Менску, а я ў Барысаве. А мне цяпер праблематычна езьдзіць у Менск, бо не маю права пакідаць горад. Я паслаў Колю Дзядку пару лістоў і пару лістоў Ігару Аліневічу, але пакуль адказаў не атрымліваў. Ня ведаю, магчыма, не прапусьціла цэнзура».
Карэспандэнт: «Якія ў цябе спадзяваньні на гэты год?»
Малчанаў: «Спадзяюся, што з наглядам хутка ўсё скончыцца. Хацеў быў зьезьдзіць у нейкае падарожжа».
У 2011 годзе Аляксандра Малчанава асудзілі на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2011 году. Празь некалькі месяцаў ён быў памілаваны і выйшаў на волю. У 2012 годзе былы палітвязень зноў апынуўся ў калёніі на 1,5 года паводле абвінавачаньня ў крадзяжы мэталялому. У судзе Малчанаў казаў, што яго нікуды ня бралі на працу і гэтак ён мусіў падпрацоўваць, каб падтрымаць хворую маці і бацьку.
Падчас першага зьняволеньня ў Аляксандра памерла маці. Тады адміністрацыя турмы ў Жодзіне адмовілася адпусьціць яго на пахаваньне.
Пасьля другога зьняволеньня ён выйшаў на волю 13 ліпеня 2013 году з калёніі ў Навасадах, а 15 лістапада ажаніўся. Летась у Аляксандра Малчанава памёр бацька.