Пра гэта «Свабодзе» распавёў старшыня Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня, палітуцякач зь Віцебску Зьміцер Піменаў:
«Мне патэлефанавалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары Бэльгіі. Сказалі, што будуць ладзіць каля Эўрапарлямэнту акцыю салідарнасьці з суайчыньнікамі, якія патрабуюць збліжэньня з Эўропай. Мы вырашылі падтрымаць украінскіх братоў, прыехалі ў Брусэль, разгарнулі побач з плякатамі і жоўта-блакітнымі сьцягамі нашы бел-чырвона-белыя сьцягі. Разам памаліліся за народ, прадстаўнік партыі «Свабоды» прачытаў зварот да эўрапейскіх палітыкаў – пра тое, каб яны паспрыялі памкненьням украінцаў быць разам з Эўропай, а не з Расеяй».
Акцыя каля Эўрапарлямэнту доўжылася каля гадзіны. Потым зьявілася паліцыя і запатрабавала, каб пікетоўцы адышлі далей ад будынка. Бо акцыя не была санкцыянаванай: дазвол на падобныя акцыя трэба прасіць за 20 дзён, але ж абставіны склаліся такія, якіх нельга было прадугледзець. Яшчэ з гадзіну акцыя працягвалася за тэрыторыяй, прылеглай да будынку Эўрапарлямэнту.
Зьміцер кажа, што яшчэ адна акцыя салідарнасьці з пратэстоўцамі кіеўскага Майдану пройдзе ўвечары ў Антвэрпэне.