Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат рэжысэра Валера Мазынскага загінуў у Емэне


Стала вядомае прозьвішча беларуса, які загінуў 26 лістапада ў сталіцы Емена Сане падчас нападу тэрарыста — гэта Анатоль Мазынскі, малодшы брат вядомага беларускага тэатральнага рэжысэра Валера Мазынскага.

Валер Мазынскі: «Так, гэта мой брат Анатоль. Яму было 60 гадоў. На нашым 140-м заводзе ён адпрацаваў, выпрабоўваў адрамантаваныя танкі. З маладосьці яму гэта спадабалася, а потым уцягнуўся і адпрацаваў усё жыцьцё. А дзе яшчэ было зарабіць грошы? Вось і пасьля сыходу на пэнсію гэтым працягваў займацца».

Паводле Валера Мазынскага, ягоны брат быў у камандзіроўцы ў Емене 2-3 разы, а з калегамі яны пабывалі і ў іншых краінах. У прыватнасьці, Валер Мазынскі згадаў пра Сырыю.

Ці выплаціць 140-вы барысаўкі завод кампэнсацыю сям’і нябожчыка? Валер Мазынскі пра гэта нічога ня ведае: «Ён жа не ад заводу, нібыта, паехаў, хапае „кантораў“, якія заключаюць дамовы і без заводу. Хаця танкі, якія яны выпрабоўвалі, дакладна завадзкія». Між тым, ён даведаўся пра сьмерць брата з паведамленьня, якое прыйшло менавіта на 140-вы завод.

У Анатоля Мазынскага засталася жонка, а таксама дзеці — сын і дачка.

«Учора брата толькі прывезьлі. Пахаваньне будзе заўтра, на могілках ля нашай роднай вёскі Вялікае Стахава пад Барысавам», — паведаміў Валер Мазынскі.

Валер Мазынскі нічога ня ведае пра лёс другога беларуса, які трапіў пад стрэлы тэрарыста разам зь ягоным братам. Між тым, паводле еменскіх крыніц, той чалавек памёр ў шпіталі ад раненьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG