Каб забараніць рух транспарту па аварыйным мосьце, спатрэбілася каля двух гадоў, гаворыць актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Яўген Анішчанка:
«Я асабіста напісаў дзясяткі два лістоў ва ўсе магчымыя інстанцыі, у тым ліку ў Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Адтуль мне адказалі: маўляў, разваліцца ваш дзіравы мост — тады і зьвяртайцеся! Ён і разваліўся: увосень абрынуліся тры пралёты парэнчаў; на шчасьце, ніхто не пацярпеў. 5 лістапада ў Воршу прыяжджаў старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец. Ён асабіста агледзеў мост, які ўжо гадоў 10 як прызнаны аварыйным, і загадаў спыніць па ім транспартны рух. Але яшчэ тыдні з два аўтобусы так і вазілі пасажыраў па гэтай „дарозе сьмерці“. Тады пасыпаліся новыя звароты: калі ж будзе выконвацца загад губэрнатара? Нарэшце рух па мосьце забаранілі, але колькі яго будуць рамантаваць, а галоўнае — за якія грошы?»
Мост злучае раён ільнокамбіната зь вялікімі «спальнымі» раёнамі. Цяпер аршанцы дабіраюцца на працу ў аб’езд, а гэта доўга і нязручна.
Аднак абмяркоўваць праблему з мостам улады не дазваляюць: пікет, заяўлены мясцовымі актывістамі, быў забаронены. Актывісты лічаць забарону пікету незаконнай; яны падалі ў суд на райвыканкам.
Пасьля візыту ў Воршу старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец агучыў суму, неабходную для рамонту моста, — 350-370 мільярдаў рублёў. Раней у пісьмовых адказах актывістам чыноўнікі пісалі пра 105 мільярдаў і адзначалі, што сёлета выдаткавана 5 мільярдаў, а гэта такая мізэрная сума, што ніякія працы ня сталі і пачынаць.
28 лістапада на пасяджэньні аблвыканкаму Косінец абвясьціў, што ўлады выдаткоўваюць на рамонт аварыйнага моста яшчэ 1 мільярд рублёў і абяцаюць адрамантаваць мост за два гады.
Пакуль мост развальваўся на вачох, у Воршы апошнія 5 гадоў будавалі лядовы палац. Праўда, «Лядовую арэну» яшчэ не адчынілі, хаця і гэта абяцалі зрабіць яшчэ два гады таму. Але грошай у гэтае будаўніцтва ўкладзена ў шмат разоў болей, чым было неабходна для рамонту моста.