Амаль штодня курс даляра і эўра адносна беларускага рубля падвышаецца. На 20 лістапада Нацыянальны банк абвесьціў, што курс эўра павялічыўся на 30 рублёў у параўнаньні з папярэднім днём, курс даляра — на 10 рублёў. Як людзі рэагуюць на павольнае, але няспыннае абясцэньваньне нацыянальнай валюты, ці апасаюцца дэвальвацыі, што абяцаюць улады, і якія прагнозы даюць экспэрты?
Абменны пункт «БелВЭБ-банка», што каля ЦУМа ў Менску. Чэргаў пакуль няма. Падыходзяць людзі па адным, па два чалавекі, часьцей за ўсё здаюць невялікія сумы ў 20 —30 даляраў, але ажыятажу, чэргаў і панікі, як было летам 2011 году, няма. Пытаюся ў кліентаў, якія абменьваюць валюту, ці не баяцца яны дэвальвацыі.
Спадар: «Ёсьць вялікая верагоднасьць дэвальвацыі. Усе прыкметы навідавоку: даляр расьце, пастаянна расьце — гэта асноўны паказьнік».
Спадарыня: "Мы кожны дзень чакаем дэвальвацыі. А хто ведае, калі яна будзе! Але будзе абавязкова. Таму што грошы абясцэніліся. Таму я калі і мяняю, дык толькі тое, што мне трэба на бліжэйшыя два-тры дні.
Карэспандэнтка: «А купіць удаецца з заробку ці пэнсіі «на чорны дзень?»
Спадарыня: «На чорны дзень — не, канечне. Якое там купіць... На пэнсію не разгонісься. На 2 мільёны 100 тысяч я нават туфлі новыя не магу купіць —паесьці толькі і за кватэру заплаціць».
Малады чалавек: «Што да дэвальвацыі, можа быць. У гэтай краіне можа быць што заўгодна. Ніхто ні ад чаго не застрахаваны. Наагул, у гэтым я ня бачу нічога дрэннага, любыя зьмены — яны да лепшага. Я пазытыўны чалавек, аптыміст».
Юнак: «Дэвальвацыя? А што гэта такое? Калі рубель абвальваецца? Баімся. Калі грошы абясцэньваюцца — гэта дрэнна».
Спадар: «Дэвальвацыі ўсе баяцца. Яна цалкам магчымая».
Юнак: «Я лічу, што зараз дэвальвацыі ня будзе. Даляр так рэзка ня будзе расьці. Хаця я не экспэрт, я звычайны мінак».
Спадар: «Дэвальвацыя можа быць, але гэта пытаньне часу. Я спадзяюся, што яна будзе ня зараз. Магчыма, дзесьці гады праз два».
Аляксандар Лукашэнка ў апошнія некалькі месяцаў неаднаразова то супакойваў народ, што, маўляў, «дэвальвацыі ня будзе», то палохаў — маўляў, «калі будзе дэвальвацыя — вы самі яе зробіце». Апошні раз тэму дэвальвацыі ён закранаў тыдзень таму, наведваючы «Керамін»:
«Вы бегаеце па абменьніках і чакаеце нейкай дэвальвацыі. Проста раю вам: не рабіце гэтага, не чакайце. Мы паставілі перад сабой галоўную задачу: не дапусьціць ніякіх абвалаў. Таму ня трэба бегаць...»
Экс-старшыня Нацыянальнага банку, прафэсар Станіслаў Багданкевіч кажа, што калі ўлады суцяшаюць народ, што дэвальвацыі ня будзе, яна абавязкова адбудзецца:
«Я думаю, народ разумее правільна. Чым больш Лукашэнка кажа, што ня будзе дэвальвацыі, тым больш народ пазбаўляецца ад пустых рублёвых грашовых знакаў, якія ня маюць каштоўнасьці, і пераводзіць іх у валюту. Ён быццам бы палохае людзей, але навошта ён гэта робіць, я ня ведаю. У нас жа калі ўлада кажа, што ня будзе нешта рабіць — абавязкова робіць. Так ужо было ў гісторыі, і неаднаразова».