Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Рубцоў асуджаны на трое сутак


Юры Рубцоў
Юры Рубцоў

Жыхар Гомеля Рубцоў, якога затрымалі 3 лістапада пасьля шэсьця ў Курапаты, асуджаны на трое сутак арышту. Яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі.

Падчас акцыі Дзяды Юры Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец».

На пачатку шэсьця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зьняў майку. Аднак ён не паслухаўся.

«Гэта яшчэ раз пацьвярджае залежнасьць нашых судоў ад улады», — заявіў пасьля прысуду Юры Рубцоў.

Ён пакуль не бачыў судовай пастоновы і не ведае ці будзе абскарджваць прысуд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG