Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Бяляцкага заклікала не ісьці на саступкі рэжыму без рэабілітацыі палітвязьняў


Натальля Пінчук
Натальля Пінчук
У першы дзень ІІІ праваабарончага форуму, які праходзіць у Вільні, жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук у сваім выступе заклікала не здымаць пытаньне рэабілітацыі, не зьніжаць ціску на ўлады ў Менску і не ісьці зь імі на дыялёг, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні. У размове з карэспандэнтам Свабоды Пінчук пацьвердзіла свае заявы.

«У некаторых артыкулах і выступах праваабаронцаў Беларусі пачала гучаць нібыта міралюбная прапанова зьняць патрабаваньне поўнай рэабілітацыі палітычных вязьняў. Маўляў, рэжым на гэта ўсё роўна ня пойдзе. Мне ўсё ж здаецца, што, па-першае, трэба быць пасьлядоўнымі, і сказаўшы пра рэабілітацыю напачатку, не адступаць ад гэтай пазыцыі. Па-другое, сапраўды без рэабілітацыі людзі абмежаваныя ў правах, яны маюць толькі «паўсвабоду», — заявіла Пінчук у сваім выступе.

Афіцыйны Менск разумее толькі сілу, цьвёрдасць, пасьлядоўнасць. Хістаньні, кампрамісы для яго — сьведчаньне слабасьці апанэнта.
Натальля Пінчук

Таксама Натальля Пінчук пацьвердзіла свой заклік да ЗША і Эўразьвязу, каб іх пазыцыя адносна беларускага рэжыму была цьвёрдай і ўзгодненай.

«Афіцыйны Менск разумее толькі сілу, цьвёрдасць, пасьлядоўнасць. Хістаньні, кампрамісы для яго — сьведчаньне слабасьці апанэнта. Цвёрдасьці, выкарыстання ўсіх інструмэнтаў мы, родныя вязьняў, чакаем ад аб’яднанай Эўропы і ЗША. Таксама вельмі важна, каб амэрыканскія і эўрапейскія падыходы былі скаардынаваныя».

Ці падзяляе гэтыю ж пазыцыю Алесь Бяляцкі? Натальля Пінчук адзначыла ў інтэрвію Свабодзе:

«Вядома, агучыць мне гэтую пазыцыю зараз ён ня мог, але сыходзячы зь ягоных ранейшых выказваньняў, зь ягонай дзейнасьці, добра ведаючы яго, мяркую, што гэта ёсьць і ягоная пазыцыя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG