Вярхоўны суд разгледзеў касацыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Аляксандра Грунова на прысуд Гомельскага абласнога суду ад 14 чэрвеня 2013 году.
Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда.
25-гадовы Аляксандар Груноў 20 верасьня 2012 году забіў сваю знаёмую Натальлю Емяльянчыкаву. На судзе ён патлумачыў, што дзяўчына за некаторы час да сустрэчы абразіла яго ў кампаніі знаёмых людзей і не папрасіла прабачэньня. Гэта і стала прычынай агрэсіі. Груноў нанёс ахвяры 102 нажавыя раненьні.
14 чэрвеня рашэньнем Гомельскага абласнога суду Аляксандру Грунову прызначаная выключная мера пакараньня — расстрэл. У судзе абвінавачаны віну прызнаў цалкам і папрасіў прабачэньня ў маці Натальлі Емяльянчыкавай.
У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Андрэй Палуда адзначыў, што такое здарылася ўпершыню, калі Вярхоўны суд адмяніў сьмяротнае пакараньне і накіраваў справу на новы разгляд.
«Гэта здарылася ўпершыню ў найноўшай гісторыі. Прынамсі цягам таго часу, пакуль дзейнічае кампанія „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі“ — з 2009 году Наколькі нам вядома, у 2000-х гадах такой сытуацыі яшчэ не было».
Карэспандэнт: «А ці можна быць упэўненым, што суд, перагледзеўшы справу, ня вынесе паўторна сьмяротны прысуд?»
Палуда: «Цяжка сказаць, суд будзе ў новым складзе. Складана прагназаваць вынік. Але будзем спадзявацца, што пасьля таго як Вярхоўны суд адмяніў вырак і зьвярнуў увагу на довады адваката, будзе вынесена не сьмяротнае пакараньне. Што гэта будзе, напрыклад, доўгатэрміновае ці пажыцьцёвае зьняволеньне».
Карэспандэнт: «Чаму ж Вярхоўны суд адмяніў рашэньне?»
Палуда:"Нельга казаць, што гэта было для нас нечаканым. Я маю на ўвазе выступ адваката і яго дадаткі да касацыйнай скаргі. Адвакат зьвярнуў увагу на вельмі прынцыповыя рэчы, на парушэньні працэсуальных нормаў на пачатку і падчас самога сьледзтва. І было пастаўлена пытаньне аб парушэньні правоў чалавека, калі казаць пра самога Грунова. На гэтыя моманты суд усё ж зьвярнуў увагу«.
Карэспандэнт: «Ці можна назваць гэта перамогай праваабаронцаў?»
Палуда:"Я не выкарыстоўваў бы такія вельмі гучныя словы. Пра гэта будзем казаць, калі ўвядуць мараторый на сьмяротнае пакараньне. Але гэта можа стаць першым крокам да вельмі добрай тэндэнцыі ў гэтым пытаньні. І спадзяемся, што дзяржава паставіцца да гэтага, як заклікаюць праваабаронцы і частка грамадзтва. І сьмяротнае пакараньне ў нашай краіне будзе адменена".