Мясцовыя актывісты пайшлі на такі крок, бо ні лісты да ўладаў, ні асабістыя наведваньні райвыканкаму не даюць плёну — мост цераз Дняпро, даўно прызнаны аварыйным, так і не рамантуецца. І гараджане рызыкуюць жыцьцямі, перасоўваючыся па ім.
Заяўку ў Аршанскі райвыканкам падалі актывіст руху «За свабоду» Юры Нагорны і прыхільнік стварэньня партыі БХД Яўген Анішчанка.
Спадар Анішчанка ўжо не адзін год вядзе перапіску з рознымі інстанцыямі, каб пытаньне з рамонтам моста скранулася зь месца. За тыя гады, як гэты мост, што злучае раён ільнокамбінату з вуліцай Сямёнава, прызнаны аварыйным, тут хіба што забаранілі рух мінакам па адным з бакоў. Бо там у некалькіх месцах абламаліся парэнчы. Сёлета ў верасьні парэнчы абламаліся і на другім баку — некалькі сэкцый парэнчаў абвалілася ўніз, на бераг Дняпра, і толькі па шчасьлівай выпадковасьці ніхто не пацярпеў.
На мосце ўсталяваныя дарожныя знакі для абмежаваньня руху грузавога транспарту. Дазволена праяжджаць толькі машынам, вага якіх меней за 10 тон. Але гэтае патрабаваньне ігнаруецца. І па мосьце па-ранейшаму ходзяць гарадзкія аўтобусы, частка якіх важыць з пасажырамі да 20 і болей тон.
Пра небясьпеку для жыхароў гораду аршанскія актывісты неаднаразова нагадвалі ўладам, зьбіралі подпісы пад калектыўнымі лістамі, зьвярталіся ў ДАІ і МНС, каб мост ці зачынілі зусім, ці тэрмінова пачалі рамантаваць.
Аднак адказ атрымалі традыцыйны: маўляў, на рамонт няма грошай. З райвыканкаму паведамілі, што праект рамонту моста распрацаваны, але на гэта трэба больш як 105 мільярдаў рублёў. У 2013 годзе выдзелена на гэтыя мэты з абласнога бюджэту 5 мільярдаў рублёў. Рамонт вырашылі не пачынаць, а грошы выдаткаваць на добраўпарадкаваньне вакольных вуліц.
Гараджане незадаволеныя, што іхныя праблемы засталіся па-за ўвагай уладаў. Таму, мяркуюць актывісты, на пікет зьбярэцца шмат людзей. Акцыю, калі райвыканкам дасьць на яе дазвол, мяркуюць правесьці 30 кастрычніка.