Драматург сэр Том Стопард атрымаў сёлета прэмію Пінтэра ў Брытанскай бібліятэцы ў Лёндане. Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму, але тое, што беларуская журналістка Ірыну Халіп стала суатрымальніцай пісьменьніцкай узнагароды за мужнасьць, абвесьцілі сёньня.
Паводле сэра Тома, Ірына Халіп заслугоўвае прызнаньня яе мужнасьці за крытыку аўтарытарнай улады, нягледзячы на запалохваньні і пазбаўленьне волі.
Узнагарода ПЭН / Пінтэра — штогадовая літаратурная ўзнагарода, заснаваная 2009 брытанскім ПЭН-клюбам у гонар Гаральда Пінтэра, які быў актыўным удзельнікам Камітэту зьняволеных пісьменьнікаў пры ПЭН. Прэмію дзеляць паміж брытанскім пісьменьнікам, які дэманструе, кажучы словамі Нобэлеўскай прамовы Пінтэра, «цьвёрдую, непахісную і гарачую інтэлектуальную рашучасьць» і замежным пісьменьнікам, які церпіць перасьлед або зьняволены за свае погляды.
Том Стопард таксама сказаў, што для яго «гонар падзяліць узнагароду з адважнай журналісткай.
Інфармацыйныя агенцтвы цытуюць словы Ірыны Халіп:
«Гэта вялікі гонар для мяне, але, больш за тое, гэта адзнака справядлівай барацьбы народу Беларусі за правы чалавека і за нашую годнасьць».
Антонія Фрэйзер, удава Гаральда Пінтэра, сказала: «Гаральд прывітаў бы перамогу Тома з энтузіязмам, як вялікі прыхільнік яго творчасьці, ён быў бы асабліва ўсьцешаны прэміяй Ірыне, паколькі беларуская справа была блізкая яго сэрцу».
Ірына Халіп працуе ўласным карэспандэнтам расейскай «Новой газеты» у Беларусі. Неаднаразова затрымлівалася беларускімі спецслужбамі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту. У ноч з 19 па 20 сьнежня 2010 г. Ірына Халіп разам зь яе мужам Андрэям Саньнікавым былі затрыманыя пасьля разгона ўладамі дэманстрацыі супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Ірыне Халіп была абвінавачаная ў арганізацыі беспарадкаў.
11 студзеня 2011 году Amnesty International прызнала Ірыну Халіп вязьнем сумленьня разам зь яшчэ 14 беларускімі актывістамі і журналістамі. 16 траўня 2011 г. Ірына Халіп была асуджаная да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю выкананьня прысуду на два гады.

Даведка