У рамках тыдняў Нямеччыны, якія пачынаюцца ў Менску 26 верасьня ў кнігарні «Ў», адбудзецца прэзэнтацыя беларускага перакладу раману «Хараство жыцьця» Міхаэля Кумпфмюлера.
Пераклад на беларускую мову рамана пра Франца Кафку стаў магчымы дзякуючы падтрымцы Інстытуту імя Гётэ і сродкам Міністэрства замежных спраў Нямеччыны. Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».
Раман Міхаэля Кумпфмюлера «Хараство жыцьця» быў апублікаваны ў 2011 годзе і ўжо перакладзены на 19 моваў сьвету. У ім апавядаецца пра апошні год жыцьця Франца Кафкі і пра яго каханьне да Доры Дыямант. Чакаецца, што на прэзэнтацыю 28 верасьня ў Менск прыедзе аўтар — Міхаэль Кумпфмюлер.
Сярод першых чытачоў беларускага тэксту — філёзаф Валянцін Акудовіч:
«Нечакана для мяне гэтая кніга аказалася проста выдатная. Адна зь лепшых, якія я чытаў цягам апошніх некалькіх гадоў. Гэта кніга ня столькі пра Франца Кафку, колькі пра каханьне адной маладой жанчыны да ня вельмі ўдалага закамплексаванага літаратара. Проста рэдкая па моцы каханьня і напісаная ў вельмі адэкватным адносна творчасьці Кафкі стылі. Гэта трэба чытаць».
Спадар Акудовіч адзначае, што цяпер адбыўся рэнэсанс, перакладніцкі выбух, бо вельмі шмат кніг перакладаецца на беларускую з польскай, нямецкай і іншых моваў. Таму новы пераклад, паводле Акудовіча, — у гэтым агульным рэчышчы.
«Да таго ж вельмі цікавая падзея, што ў Беларусі сфармавалася маладая плынь таленавітых перакладчыкаў. І мы можам гаварыць пра новую школу беларускага перакладу. Гэты бум і паўставаньне новай школы беларускага перакладу зьвязаны з рознымі фундацыямі. У нашай сытуацыі дзяржава ня тое што не зьбіраецца падтрымліваць перакладчыкаў, паколькі ўсе лепшыя перакладчыкі знаходзяцца ў дыскурсе незалежнай беларускай культуры, яна хацела б каб і гэтае не перакладалася».
Перакладчыца «Хараства жыцьця» Ірына Герасімовіч сказала карэспандэнту Свабоды, што такой кнігі ў Беларусі яшчэ не было:
«Чаму я з задавальненьнем узялася за гэты пераклад? Па першае, гэта біяграфічны раман, які добра, дэталёва дасьледаваны. Усё што мажліва было дакумэнтальна пацьвердзіць, яно пацьверджана. А па другое, гэта кніга спрацоўвала б, нават калі б чытач ня ведаў, што яна пра Кафку».
Паводле Ірыны Герасімовіч, кніга на беларускай мове «гучыць яшчэ шчыльней, бліжэй да чытача, чым на нямецкай».
Тыдні Нямеччыны пройдуць у Менску з 26 верасьня па 20 кастрычніка. Пад час іх заплянаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх адкрыцьцё лекава-прафіляктычнай установы,фэльдшарска-акушэрскага пункту ў вёсцы Стары Лепель, фэстываль кароткамэтражных фільмаў, дзень нямецкай эканомікі, спэктакль Штэфана Кегі «Проба грунту ў Казахстане», фотавыстава Хэльгі Парыс, сьвята нямецкай мовы і іншыя.