«Па Сырыі, па іншых праблемах мы дзейнічаем у адзіным ключы з Расейскай Фэдэрацыяй, нашым асноўным стратэгічным партнэрам, нашай брацкай рэспублікай. У нас абсалютна няма ніякіх рознагалосьсяў, гэтаксама як іх няма зь дзяржавамі — сябрамі АДКБ», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на паседжаньні Рады калектыўнай бясьпекі ў Сочы.
Беларускі прэзыдэнт таксама адзначыў, што сёньня актуальнае пытаньне для АДКБ — дапамога Таджыкістану ў сувязі з сытуацый у Аўганістане, перадае Інтэрфакс.
«Расея гатовая выдзеліць сваіх вайскоўцаў для ўдзелу ў намаганьнях па забесьпячэньні бясьпекі пэрымэтраў тых раёнаў, дзе будуць працаваць экспэрты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі», — паведаміў міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў Першаму каналу.
Ці абавязаныя беларускія вайскоўцы ўдзельнічаць у апэрацыях Расеі ў Сырыі і дапамагаць у выпадку падобнай нагоды Таджыкістану?
На саміце АДКБ разглядаюцца пытаньні ўмацаваньня ўзаемадзеяньня ў рамках АДКБ у мэтах супрацьдзеяньня выклікам і пагрозам, якія паходзяць з Аўганістану, а таксама аказаньне калектыўнай дапамогі Таджыкістану ва ўмацаваньні таджыцка-аўганскай мяжы.
Галоўныя пытаньні саміту — гэта ўмацаваньне ўзаемадзеяньня ў рамках АДКБ дзеля супрацьдзеяньня выклікам і пагрозам, якія паходзяць з Аўганістану, а таксама аказаньне калектыўнай дапамогі Таджыкістану ва ўмацаваньні таджыцка-аўганскай мяжы.
Для Аляксандра Лукашэнкі гэта чарговая магчымасьць нагадаць Расеі, што трэба дбаць пра беларускае войска — лічыць вайсковы аналітык Аляксандар Алесін:
«Гэта чарговая магчымасьць нагадаць Расеі, што Беларусь — верны саюзьнік, што на захадзе ёсьць у яе перадавы пляцдарм, і ў такой якасьці Расея мусіць свайго саюзьніка ўмацоўваць.
Цяпер сытуацыя па некаторых відах узбраеньня блізкая да крытычнай. Сьпісаньне франтавых бамбавікоў СУ-24, незразумелая сытуацыя са зьнішчальнікамі СУ-27. Гэта каля 50 самалётаў. Калі іх адразу сьпісаць, то рэзка зьмяншаецца ня толькі ўдарная магутнасьць, але магчымасьці перахопу паветраных цэляў. Цяпер час прыняцьця рашэньняў. Адзін з варыянтаў — пайсьці па шляху замяшчэньня беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі расейскімі, як мы бачым гэтую спробу стварэньня авіябазы ў Лідзе. Далей знос войска будзе толькі нарастаць, войска будзе слабець. А Расея зацікаўленая ў тым, каб яе абарона не слабела. Таму альбо яна будзе ўмацоўваць беларускае войска, альбо будзе замяшчаць беларускае войска сваімі войскамі на нашай тэрыторыі. Таму ў пэрспэктыве магчымае зьяўленьне яшчэ некалькіх расейскіх базаў на тэрыторыі Беларусі.
Аднак Лукашэнку гэта дасьць вялікія іміджавыя страты, асабліва напярэдадні выбараў 2015 году. Таму, мне здаецца, ён спрабуе дамовіцца з Пуціным, каб Расея павялічыла сваю дапамогу нашаму войску, і вырашыць нашыя праблемы без пашырэньня расейскай вайсковай прысутнасьці».
Што тычыцца магчымага ўдзелу беларускіх вайскоўцаў, то Аляксандр Алесін пераконвае: удзел беларускіх вайскоўцаў у такіх місіях выключна добраахвотны:
«Ёсьць дакуманты, якія рэгулююць удзел беларускіх ваеннаслужачых у міжнародных місіях і місіях ААН. Гэта адбываецца па асабістай заяве грамадзян і асабістым дазволе кіраўніка дзяржавы. Прымусова нікога туды паслаць нельга.
У нас ёсьць фармаваньні, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў такіх місіях. Ёсьць пэрсанал — і МНС, і мэдыкі, — якія удзельнічаюць у такіх місіях. Я не выключаю, што нашая міратворчая рота, якая ў нас на базе 120 брыгады рыхтуецца, можа ўдзельнічаць у міратворчай місіі ў Сірыі, калі будзе рашэньне СБ ААН.
Што тычыцца Таджыкістана, то ёсьць міратворчыя сілы АДКБ. Мы туды выдзяляем дзьве брыгады адмысловага прызначэньня — адна брыгада сьпецназу ўнутраных войск і брыгада армейскага спецназу. Плюс сілы МЧС і сілы сьледчага апарату для вядзеньня неабходных дзеяньняў падчас надзвычайных сытуацыяй. Але прынцып дзеяньня такі самы — гэтыя людзі мусяць быць добраахвотнікамі. Па Канстытуцыі ў нас забаронена ваеннаслужачым ў прыказным парадку ўдзельнічаць у вайсковым дзеяньнях на тэрыторыі замежных дзяржаваў. Толькі на добраахвотнай аснове, і АДКБ таксама трэба будзе атрымліваць мандат ААН».

Расея альбо будзе ўмацоўваць беларускае войска, альбо будзе замяшчаць беларускае войска сваімі войскамі на нашай тэрыторыі