Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыве Беларусь!» атрымаў «Залатую шаблю» на міжнародным кінафэстывалі вайсковых фільмаў


Прэм'ера "Жыве Беларусь!" у Варшаве
Прэм'ера "Жыве Беларусь!" у Варшаве

Залатыя, срэбныя і бронзавыя шаблі атрымалі стваральнікі найлепшых стужак на IV Варшаўскім міжнародным кінафэстывалі гістарычных і вайсковых фільмаў.

Залатыя, срэбныя і бронзавыя шаблі атрымалі стваральнікі найлепшых стужак на IV Варшаўскім міжнародным кінафэстывалі гістарычных і вайсковых фільмаў.

«Сёлета фільмы на фэстывалі прадстаўлялі 13 краінаў. Паказана амаль 70 стужак. Стала больш дакумэнтальных фільмаў, у той жа час і менш фільмаў вайсковых. Тым ня менш, шырока прадстаўленая тэма Другой сусьветнай вайны. Напрыклад, фільм „Мой дом“ пра лёс польскай і нямецкай жанчынаў. Самае вялікае ўражаньне на мяне зрабіў фільм „Жыве Беларусь!“, які паказаў, як сярод моладзі зьяўляецца зацікаўленасьць апазыцыйнай дзейнасьцю ў Беларусі», — заявіў старшыня журы Лех Канопка.

Фільм «Жыве Беларусь» быў уганараваны галоўнай узнагародай фэстывалю «Залатой шабляй» у катэгорыі мастацкіх фільмаў. Срэбная шабля — іранскаму фільму «Незабыўная ноч» — аб пачатку ірана-ірацкай вайны вачыма аднаго зь яе ўдзельнікаў. Бронзавая шабля — нямецкаму «Fallen». Некалькі саслужыўцаў па місіі ў Аўганістане, нягледзячы на вяртаньне на Радзіму, па-ранейшаму пакутуюць успамінамі па загінулых сябрах.

«Залатая шабля» за найлепшы дакументальны фільм дасталася італьянскаму фільму «The Second Atlantic Crossing» і «Год 1863» Пшэмыслава Бэднарчыка. У катэгорыі вайсковых фільмаў адзначаны «Conscript» Ірмы Ніфорс зь Фінляндыі.

Раней фільм «Жыве Беларусь!» быў адзначаны гран-пры на Міжнародным кінафэстывалі ў Стамбуле (Турэччына), перамог у сэкцыі «Панарама» ў Гдыні (Польшчы), атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнар у Брусэлі (Бэльгія). Таксама фільм быў паказаны ў Чэхіі, Партугаліі, Швэцыі, Нямеччыне, Сінгапуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG