Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International гатовая прызнаць Паснова вязьнем сумленьня


Ігар Пасноў
Ігар Пасноў
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з адмысловай заявай адносна віцебскага лекара Ігара Паснова, які прымусова зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню.

У адмысловай заяве нагадваецца, што Ігар Пасноў выступаў з крытыкай віцебскіх уладаў, у тым ліку і адносна міліцэйскага псыхіятрычнага тэставаньня бяздомных.

«Дзяржава нясе асаблівую адказнасьць за абарону свабоды выказваньняў меркаваньняў і магчымасьць актыўна абмяркоўваць грамадзкіх дзеячаў і ўстановы. Ігар Пасноў, ня выключана, быў незаконна затрыманы ў сувязі зь яго законнай крытыкай сыстэмы аховы здароўя ў Віцебскай вобласьці, і калі так, дык Amnesty International будзе лічыць яго вязьнем сумленьня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG