Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на малебен не прыйшоў


Па-беларуску на праваслаўных урачыстасьцях з нагоды 1025-годзьдзя хрышчэньня Кіеўскай Русі не маліліся.

У Менску ў хросным ходзе і малебне з нагоды юбілею хрышчэньня ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

На менскім замчышчы, дзе калісьці стаяла першая ў горадзе царква, прайшоў малебен з удзелам патрыярха Маскоўскага Кірыла, мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, прадстаўнікоў памесных цэркваў і беларускага духавенства.

Аляксандар Лукашэнка, якога тут чакалі, на ўрачыстасьці не прыйшоў.

Дзьве гадзіны гучалі малітвы па-расейку, па-стараславянску і па-грэцку, ніводнай беларускамоўнай малітвы ці выступу не прагучала. Толькі ў канцы сваёй сьвяточнай прамовы мітрапаліт менскі і слуцкі Філарэт сказаў два словы па-беларуску: «Са сьвятам!».

Патрыярх Кірыл выказаў спадзеў, што на менскім замчышчы (пляцоўка каля Палацу спорту) будзе збудаваны праваслаўны храм.

Паводле міліцыі, на ўрачыстасьці сабралася каля 50 тысяч паломнікаў, сьведкі кажуць, што іх было ня болей за 30 тысяч.

Некалькі прысутных зьвярнуліся па мэдыцынскую дапамогу. У асноўным скардзіліся на пагаршэньне самаадчуваньня ад сьпёкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG