Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FEMEN: скрадзеныя тры актывісткі


Паліцыянт атакуе актывістку FEMEN. Кіеў, 18 ліпеня.
Паліцыянт атакуе актывістку FEMEN. Кіеў, 18 ліпеня.

Жаночы рух FEMEN сьцьвярджае, што сёньня ў Кіеве былі скрадзеныя тры актывісткі арганізацыі і адзін фотакарэспандэнт.

У прэс-рэлізе руху гаворыцца, што некалькі чалавек напалі на дзяўчат і журналіста, калі тыя выходзілі з дому на акцыю пратэсту ў цэнтры горада. Усе чацьвёра былі зьбітыя, пасьля чаго іх сілай зацягнулі ў машыну, сувязі з імі няма, - сьцьвярджаюць у FEMEN. У праваахоўных органах заявілі, што пакуль ня маюць інфармацыі пра тое, што здарылася.

Раней сёньня FEMEN паведаміла пра напад на лідэра руху Ганну Гуцол. Паводле інфармацыі арганізацыі, невядомы мужчына ўдарыў дзяўчыну кулаком па твары ў пад'ездзе яе дома, пасьля чаго зьбег. Раней на гэтым тыдні стала вядома пра жорсткае зьбіцьцё ў Кіеве аднаго з кансультантаў FEMEN Віктара Сьвяцкага.

Паводле інфармацыі руху, тыя, хто напаў на Сьвяцкага, пагражалі гэтак жа расправіцца з актывісткамі FEMEN у выпадку іх спробаў перашкодзіць афіцыйнаму візыту ў Кіеў прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы патрыярха Кірылы, якія ўдзельнічаюць у сьвяткаваньні 1025-годзьдзя хрышчэньня Кіеўскай Русі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG